Нарвегія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 131:
Пасля заключэння ўніі з Даніяй пісьмовая [[нарвежская мова]] паступова замяшчалася [[дацкая мова|дацкай]], і да пачатку XX стагоддзя нарвежскія пісьменнікі стваралі свае творы на мове, практычна неадрознай ад дацкай. Адраджэнню нарвежскай літаратурнай мовы ў паспрыяў [[Генрык Вергелан]], які змагаўся за культурную незалежнасць Нарвегіі. Яго працы аказалі ўплыў на вялікіх пісьменнікаў другой паловы XIX стагоддзя - [[Генрык Ібсен|Генрыка Ібсена]] і [[Б'ёрнсцернэ Б'ёрнсан|Б'ёрнсцернэ Б'ёрнсана]]. У канцы XIX стагоддзя пачынаюць заяўляць пра сябе нарвежскія мадэрністы. Выбітным прадстаўнікамі мадэрнізму сталі [[Кнут Гамсун]] і [[Сігб'ёрн Обстфелер]]. Найбольшага росквіту мадэрнізм дасягнуў у 1960-я гады . Часопіс пры [[Універсітэт Осла|Універсітэце Осла]] «Профіль» згуртаваў вакол сябе групу маладых аўтараў, якія эксперыментавалі з рознымі літаратурнымі формамі. Многія з іх пасля ўнеслі выдатны ўклад у нарвежскую літаратуру: Даг Сульстад, Тур Обрэстад, Эльдрыд Лунда і іншыя. Яркім прадстаўніком мадэрнізму з'яўляецца і драматург Юн Фосэ.
 
== Музыка ==
Пра старажытнае паходжанне нарвежскай музыкі сведчаць помнікі матэрыяльнай культуры (бронзавыя музычныя інструменты 2 ст. да н.э.), "Старэйшая Эда" (канец 11 стагоддзя). Захаваліся старажытныя вакальна-інструментальные і танцавальныя жанры — пастухоўскія песні-поклічы лок, хювінг, лалінг, балады, культавыя, гістарычныя песні. танцы халінг, спрынгданс. У аснове рытмічнай арганізацыі раўнамерная метрыка пры мностве сінкоп, пункцірных рытмаў і трыёлей. Сярод традыцыйных інструментаў: струнна-смычковая фідла, лангелейк, хардынгфеле; духавыя флейта, селье, лур; варган мюнхарпэ.
* [[Эдвард Грыг]], [[Юхан Северын Свенсен]]
* [[Combichrist]]