Нарвегія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Музыка: вікіфікацыя
Радок 133:
== Музыка ==
[[Файл:Eilif Peterssen-Edvard Grieg 1891.jpg|thumb|[[Эдвард Грыг]]]]
Пра старажытнае паходжанне нарвежскай музыкі сведчаць помнікі матэрыяльнай культуры (бронзавыя музычныя інструменты 2 ст. да н.э.), "[[Старэйшая Эда]]" (канец 11 стагоддзя). Захаваліся старажытныя вакальна-інструментальные і танцавальныя жанры — пастухоўскія песні-поклічы лок, хювінг, лалінг, балады, культавыя, гістарычныя песні. танцы халінг, спрынгданс. У аснове рытмічнай арганізацыі раўнамерная метрыка пры мностве сінкоп, пункцірных рытмаў і трыёлей. Сярод традыцыйных інструментаў: струнна-смычковая фідла, лангелейк, хардынгфеле; духавыя флейта, селье, лур; [[варган]] ''мюнхарпэ''.
 
З пашырэнне [[хрысціянства]] (10 стагоддзе) развіваюцца культавыя спевы, блізкія да грыгарыянскіх, з 14 стагоддзя — [[арган]]ная музыка. У 14-19 стагоддзях музыка Нарвегіі была пад уплывам дацкай. З прыняццем [[лютэранства]] (1536) узнік пратэстанцкі харал. Сярод помнікаў эпохі [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] — "Dansk sammelbog" (1569) Х.Томісёна, "Graduela" Н.Есперсена (1573). З канца 16 стагоддзя музычнымі цэнтрамі сталі [[Хрысціянія]], [[Берген]], [[Тронхейм]]. У 2-й палове 18 стагоддзя ўзніклі аматарскія і прафесійныя аркестры, музычныя таварыствы ў [[Берген]]е ("Гармонія", 1765, існуе і цяпер), Тронхейме, Хрысціяніі. Сярод нарвежскіх кампазітараў эпохі барока [[Георг фон Бертух]], Ю.Д.Берлін (аўтар і першага нарвежскага падручніка па тэорыі музыкі, 1744), Ю.Фрэйтхаф. У сярэдзіне 19 стагоддзя з'явіліся першыя зборнікі запісаў народных песень і танцаў (1841). У 1825 годзе напісаны першы зінгшпіль (кампазітар В.Тране, паэт Х.Б'ерэгар). Стваральнікі нацыянальнай кампазітарскай школы — [[Хальфдан Х'ерульф]] і [[Рыкард Нурдрак]] (аўтар [[гімн Нарвегіі|нарвежскага нацыянальнага гімна]], 1864). Найбольш адметная з'ява музыкі Нарвегіі — творчасць і дзейнасць [[Эдвард Грыг|Эдварда Грыга]]. Сярод яго паслядоўнікаў: К.Сіндынг, Ю.Сельмер, Ю.Хальварсен, у 20 стагоддзі — А.Эген, Э.Альнес, Ю.Хорклаў, С.Юрдан. Вялікі ўклад у нарвежскую музыку зрабіў [[Юхан Северын Свенсен]].