Абаліцыянізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 7:
==Пазіцыя і дзейнасць абаліцыяністаў і амерыканская грамадска-палітычная думка==
 
Як ужо адзначалася вышэй, абаліцыянізм быў неаднастайным рухам, які аб'ядноўваў людзей з рознымі грамадскімі і палітычнымі поглядамі вакол ідэі адмены рабства ў ЗША. Далёка не ўсе абаліцыяністы верылі ў ідэю роўнасці людзей чорнай і белай расы<ref>[http://www.istpravda.ru/bel/research/6401/ Андрэй Берастоўскі. Да гісторыі рабства ў ЗША]// "Гістарычная праўда"</ref>. Грамадская думка тагачасных Злучаных Штатаў разглядала індзейцаў і цёмнаскурых людзей як дзікіх і нецывілізаваных. Поўнач мог прыняць як роўнага члена грамадства індзейца ці афраамерыканца толькі калі тыя атрымалі еўрапейскія адукацыю і выхаванне і раздзялялі агульныя каштоўнасці з белымі грамадзянамі паўночных штатаў. У некаторай ступені рух абаляцыяністаў можна параўнаць з рухам "зялёных" ХХ-ХХІ стст: розныя погляды на сутнасць праблемы і розныя праграммы яе рашэння, якія падчас зусім не ўлічваюць наступствы такіх варыянтаў рашэння для эканомікі. Як і сучасныя "зялёныя", абаліцыяністы ня мелі шырокай грамадсткай падтрымкі ні на Поўначы, ні на Поўдні Злучаных Штатаў, бо поўнае скасаванне рабства магло б прывесці да сур'ёзных эканамічных і палітычных цяжкасцяў. Акрамя "баваўнянай" праблемы, скасаванне рабства закранала праблему адчужджэння маёмасці: ці разглядаць рабоў як людзей з патэнцыяльнымі правамі і свабодамі, ці як маёмасць, якую можна канфіскаваць толькі ў надзвычайных абставінах і за разумнае ўзнагароджанне? Да таго ж заставалася праблема: што рабіць з вызваленымі рабамі: адправіць усіх у Афрыку (а многія нявольнікі ўжо пакаленнямі жывуць у Амерыке) ці дазволіць ім застацца і зрабіць іх фермерамі, якія б працавалі на зямлі былых гаспадароў. Таму шырокае кола грамадства, як і палітычная эліта Амерыкі, не цікавілася праблемай вызвалення чорных нявольнікаў.
 
===Метады ўздзеяння абаліцыяністаў на грамадства і палітычную ўладу===