Міхась Лынькоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up using AWB
Радок 41:
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919—22 служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў [[С. Булак-Балаховіч]]а. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага р-на. У 1925—28 гг. — адказны сакратар рэдакцыі, [[намеснік]] рэдактара, у 1928—30 гг. — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў [[БелАПП]]. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—32 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932—34 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—41 гг.), старшынёй праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР (1938—48 гг.). Удзельнік [[паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939|паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь]] (1939), рэдагаваў газету «[[Беларуская звязда, 1939|Беларуская звязда]]» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—42 гг. — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—46 гг. і 1949—52 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва [[АН БССР]]. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921—31 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—45 гг.). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. [[Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Акадэмік АН БССР]]. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1934—75 гг.).
 
== Сям'я ==
 
Сям'я М. Лынькова (жонка і сын) была расстраляна немцамі ў верасні 1941 г. у Старадарожскім раёне. У 1946 годзе [[Янка Маўр]] напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг гэты трагічны факт.
 
== Творчасць ==