Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 60:
Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сіл і часу аддаваў культурна-асветніцкай дзейнасці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатр, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Збіраў беларускі фальклор. Пасылаў допісы ў газету [[Kurier Wileński (1840)|«Kurier Wileński» («Виленский вестник»)]] ([[Горад Вільнюс|Вільня]]), «Słowo» ([[Горад Санкт-Пецярбург|Пецярбург]]), часопіс «Ruch muzyczny» ([[Горад Варшава|Варшава]]).
 
Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]] «[[Конрад Валенрод, паэма|Конрад Валенрод]]»<ref name="БС"/><ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19344 Вярыга-Дарэўскі Арцём]</ref>. Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы не знойдзены<ref name="БС"/>. Пры жыцці ў 1858 годзе выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка» пад псеўданімам ''Беларуская Дуда'' ({{lang-pl|Białoruska Duda}}). Грамадскі рэзананс мела паездка А. Вярыга-Дарэўскага ў 1858 у Вільню, дзе ён сустрэўся з віднымі прадстаўнікамі культуры.
 
Тады ж быў запачаткаваны знакаміты «Альбом Вярыгі-Дарэўскага» (1858—1863), які стаў своеасаблівым літаратурна-грамадскім альманахам, дзе між іншымі свае запісы пакінулі [[Уладзіслаў Сыракомля|У. Сыракомля]], [[Вінцэсь Каратынскі|В. Каратынскі]], [[Адам Ганоры Кіркор|А. Кіркор]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дунін-Марцінкевіч]], [[Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі|А. Рыпінскі]], [[Ялегі Пранціш Вуль|Я. П. Вуль]]<ref name="БС"/>.