Чэслаў Янкоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
З [[1911]] стаў прыхільнікам [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскіх нацыянал-дэмакратаў («эндэкаў»)]], стаў варожа ставіцца да развіцця літоўскай і беларускай моў і культур у [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускім краі]], і нават іх адкрыта зневажаў, а свабоду выбару культуры для беларускага народу бачыў як свабоду далучэння да культуры польскай<ref>Смалянчук. Палякі…, С.121, 150.</ref>. Выступіў з ідэяй «этнаграфічнай Польшчы» (1914). Пад нямецкай акупацыяй у час [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] выступаў за стварэнне асобнага польскага кіраўнічага органу — «Нацыянальнага польскага сената для Літвы і Беларусі».
 
[[File:Czesław Jankowski - Z dnia na dzień.jpg|thumb|220px|''Z dnia na dzień'' («З днядні ў дзень», 1923)]]
 
Пісаў лірычныя вершы, літаратурныя нарысы, займаўся перакладамі. Сярод ягоных найбольш вядомых твораў: «Постаці паэтаў» (''Postaci poetów'', [[1891]]), «З нататак турыста» ([[1892]]), «Па Еўропе. Карткі з падарожжа» (''Po Europie. Kartki z podróży'', [[1893]]), «Арабескі» (''Arabeski'', [[1894]]), «На ўзбочыне літаратуры» ([[1906]]), «З днядні ў дзень» (''Z dnia na dzień. 1914 Warszawa 1914—1915 Wilno''; Вільня, [[1923]]), «З чачоткавай шкатулкі» ([[1926]]). Таксама аўтар 4-томавага даследавання «Ашмянскі павет» (''Powiat Oszmiański'', [[1896]]—[[1900]]); «Польскі народ і яго Бацькаўшчына» (''Narod polski i jego Ojczyzna''; Варшава, 1914), «Этнаграфічная Польшча» (''Polska etnograficzna''; Варшава, 1914); мемуараў «На працягу двух гадоў…» (''W ciagu dwoch lat…'', Варшава, 1908), «На вастрыі справядлівасці» (''Na ostrzu sprawiedliwosci''; Варшава, 1918).{{крыніца?}}
 
Пахаваны на [[могілкі Роса|могілках Роса]] ў Вільні.