Вольга Гапеева: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Вольга ГАПЕЕВА''' (нар. {{ДН|||1982}}, {{МН|Мінск||}}) — беларуская [[пісьменніца]].
 
== Біяграфія ==
Скончыла [[Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт]] (2004), спецыяльнасць — замежныя мовы і літаратура — англійская і нямецкая, трэцяя — французская. Ступень магістра (лінгвістыка, 2005, МДЛУ), ступень магістра па Гендэрных даследаваннях (2007, EHU-International, [[Вільнюс]], Літва). Навучаецца ў аспірантуры Лінгвістычнага ўніверсітэта (параўнальная лінгвістыка). Курыруе замежныя праекты (пераклады) і займаецца прамоўцыяй беларускай літаратуры за мяжой (выдавецтва «Логвінаў»).
 
Піша паэзію, прозу, драматургію. Даследуе феномен цялесных мадыфікацый і самапашкоджанняў, а таксама займаецца гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры. Публікуецца з 1999 у перыёдыцы і анталогіях. Аўтар кніг «Рэканструкцыя неба» (паэзія, проза, драма; 2003), «Няголены ранак» (паэзія; 2008). П'еса В. Гапеевай «Калекцыянэр» была пастаўлена ў рамках фестывалю «Тры дні» (серыя прэзентацый кніг выдавецтва «Логвінаў») у Музеі гісторыі беларускай літаратуры (Удзел у пастаноўцы прымала [[Вальжына Морт]]). У кастрычніку 2006 у рамках ХІ міжнароднага тэатральнага фестывалю «Кonfrontacje Teatralne» (Люблін, Польшча) п'еса «Калекцыянэр» была прадстаўлена ў праекце «Dramat Nieobecny» на чытаннях беларускай драматургіі. У 1999—2006 публікавалася ў літаратурных часопісах «ARCHE», «[[Маладосць (1953)|Маладосць]]», «Крыніца», «Першацвет» (Беларусь), «Blesok» (Македонія), «Die Horen» (Германія). Перакладае з і на замежныя мовы (англійская, нямецкая, украінская, македонская). Куратар, [[перакладчык]] і аўтар анталогіі «Лінія Фронту» (2003) (зборнік беларускіх і нямецкіх тэкстаў) і «Лінія Фронту — 2» (2007), адна з перакладчыкаў зборніка нямецкай паэзіі «У танцы ліхтароў» (Im Lichtertanz) (2004), а таксама кнігі Р. Барадуліна «Ксты» (Ksty) (пераклад на англ., 2006). Творы Вольгі Гапеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую мовы.
 
== Прызнанне ==