Долі Мэдысан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Долі Мэдысан '''Долі Пэйн Тод Мэдысан''' ({{lang-en|Dolley Payne Todd Madison}}, {{ДН|20|5|1768...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:40, 10 снежня 2013

Долі Пэйн Тод Мэдысан (англ.: Dolley Payne Todd Madison, 20 мая 1768 - 12 ліпеня 1849) — жонка 4-га прэзідэнта ЗША Джэймса Мэдысана, першая лэдзі ЗША з 1809 па 1817 год.

Долі Мэдысан

Біяграфія

Долі нарадзілася ў 1768 годзе ў Нью-Гардэне, цяпер Гілфард Кантры, Паўночная Караліна, у сям'і фермера. Свае падлеткавыя гады яна правяла ў Філадэльфіі. У студзені 1790 яна выйшла замуж за юрыста Джона Тода; у сямейнай пары было двое дзяцей - Джон Пэйн (1792-1852) і Уільям Тэмпл (нарадзіўся і памёр у 1793) . Увосень 1793 яе муж і малодшы сын памерлі ад жоўтай ліхаманкі.

Другім мужам Долі стаў Джэймс Мэдысан, з якім яна пабралася шлюбам 17 верасня 1794 г. Дзяцей у іх не было, аднак яны разам гадавалі Джона - сына ад першага шлюбу Долі. У 1801 сямейная пара пераехала ў Вашынгтон. Як жонка дзяржаўнага сакратара (такую ​​пасаду займаў яе муж з 1801 па 1809), Долі Мэдысан выконвала ролю гаспадыні Белага дома падчас прэзідэнцтва Томаса Джэферсана, які быў удаўцом.

Падчас вайны 1812 года перад захопам Вашынгтона брытанскай арміяй Долі Мэдысан выратавала срэбра і іншыя каштоўнасці Белага дома, адправіўшы іх на захоўванне ў банк Мэрыленда. Сярод выратаваных ёю рэчаў быў таксама партрэт Джорджа Вашынгтона.