Нарвегія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 116:
 
== Гісторыя ==
[[Выява:HakonTheOldAndSkule-Flateyjarbok.jpg|thumb|200px|left|[[Хокан IV Хокансан|Хокан IV]] і яго сын [[Магнус VI Лагабетэ|Магнус]]]]
Тэрыторыя Нарвегіі заселена чалавекам прыблізна ў 6 тысячагоддзі да н.э. У 2 тысячагоддзі да н.э. старажытна-германскія плямёны адцяснілі на поўнач мясцовае карэннае насельніцтва — [[саамы|саамаў]]. У канцы 1 тысячагоддзя н.э. ўзнікла нарвежская народнасць. У эпоху [[вікінгі|вікінгаў]] ([[нарманы|нарманаў]]; канец 8-сярэдзіна 11 стагоддзяў) пачалося фарміраванне навежскай дзяржаўнасці. У [[872]] годзе на прастол уступіў першы конунг [[Харальд I Хорфагер]]. Продкі нарвежцаў рабілі марскія паходы пераважна ў [[Заходняя Еўропа|Заходнюю Еўропу]], каланізавалі Цэнтральную і Паўночную Англію, [[Шатландыя|Шатландыю]], [[Аркнейскія астравы|Аркнейскія]], [[Шэтландскія астравы|Шэтландскія]], [[Гебрыдскія астравы|Гебрыдскія]], [[Фарэрскія астравы]], прыбярэжныя раёны Ірландыі, [[Ісландыя|Ісландыю]], [[Грэнландыя|Грэнландыю]] ([[Лейф Эрыксан]], [[Эрык Руды]], [[Гунб’ёрн Ульфсан]]). Каля 1000 года ў краіне прынята [[хрысціянства]]. Перыяд паміж 1130 і 1240 гг. суправаджаўся грамадзянскімі войнамі за ўладу (Біркенбейнеры). Пры [[Хокан IV Хокансан|Хокане IV Хокансане]] (1217-63) грамадзянскія войны спыніліся, Нарвегія мела найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю, у тым ліку займала сучасныя шведскія правінцыі [[Емтланд]] і [[Бохуслен]]. Кароль Хокан V Магнусан (1299-1319) зрабіў сталіцай краіны горад [[Осла]] (раней каралеўскі двор знаходзіўся ў г.[[Берген]]). У 1300-1500 гадах Нарвегія знаходзілася ў эканамічнай залежнасці ад нямецкай [[Ганза|Ганзы]] (яе галоўным апорным пунктам прыблізна з 1350 года быў Берген), якая кантралявала экспарт нарвежскай рыбы. Эпідэмія чумы 1347-50 прывяла да працяглага эканамічнага заняпаду. У 1319 годзе заключана асабістая ўнія Нарвегіі са Швецыяй, у [[1380]] — з [[Данія]]й, у [[1397]] — [[Кальмарская ўнія]] (у [[1523]] з уніі выйшла [[Швецыя]]). Пасля 1500 года пачаўся павольны эканамічны ўздым. У [[1536]] годзе ў Нарвегіі абвешчана [[Рэфармацыя]], у 1537 годзе краіна страціла статус самастойнага каралеўства і ператварылася ў дацкую правінцыю (у 1572 годзе ўведзена пасада намесніка дацкага караля). У выніку дацка-шведскіх войнаў 17 стагоддзя Нарвегія страціла тэрыторыі Емтланд, Хер'едален (1645), Бохуслен (1658) на карысць Швецыі і апынулася ў сучасных межах. У 17-пачатку 19 стагоддзя актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух супраць дацкага панавання.