Міхаіл Рагоза: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2662412 (translate me)
др clean up, replaced: і у → і ў, Мінскага ваявод → Менскага ваявод, я у → я ў, ю у → ю ў, мэтай → метай, метай → мэтай, ўнія → унія (3), Бр using AWB
Радок 1:
'''Міхаіл РАГОЗА''' (каля [[1540]] — паміж [[18.6]] і [[15.8]].[[1599]]) — [[праваслаўе|праваслаўны]], потым [[уніяцтва|уніяцкі]] царкоўны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
Паходзіць са шляхецкага роду герба «Рагоза» МінскагаМенскага ваяводства.
 
У 1576 пісар валынскага ваяводы князя Богуша Карэцкага. Пасля прыняцця манаства архімандрыт манастыроў: Мінскага Ушэсця (з 1579), Слуцкага Траецкага (з 1582), Морацкага.
 
3 1589 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Праводзіў рэформы праваслаўнай царквы з мэтай павысіць аўтарытэт і адукацыю духавенства і паменшыць умяшанне свецкіх уладаў у царкоўныя справы. 3 1590 увёў практыку штогадовых сабораў з удзелам прадстаўнікоў духавенства, шляхты, брацтваў. Пры ім было забаронена свецкім асобам кіраваць манастырамі, усталявана новая працэдура прызначэння епіскапаў і мітрапаліта: кароль зацвярджаў адну з 4 кандыдатур, вылучаных на такім штогадовым саборы. Сабор 1594 падпарадкаваў брацтвы царкоўным іерархам, што ўзмацніла супярэчнасці паміж імі (напрыклад, у 1595 мітрапаліт забараніў выступаць з казаннямі прапаведніку віленскага брацтва [[Стафан Зізаній|Стафану Зізанію]]). 3 1594 М. Рагоза далучыўся да падрыхтоўкі злучэння праваслаўнай царквы з рымска-каталіцкай. Пад яго старшынствам царкоўны сабор у [[Брэст|Брэсце]] абвясціў [[БрэсцкаяБерасцейская унія|БрэсцкуюБерасцейскую унію]] [[1596]] і зацвердзіў яе ўмовы. Міхаіл Рагоза захаваў у новаўтворанай уніяцкай царкве тытул мітрапаліта. Праваслаўны сабор 1596, які адбыўся ў Брэсце адначасова з уніяцкім, абвясціў аб пазбаўленні яго сана, аднак гэта і іншыя падобныя захады праваслаўнага духавенства не мелі вынікаў. Міхаіл Рагоза карыстаўся ў пашырэнні уніі падтрымкай каралеўскай улады.
 
{{DEFAULTSORT:Рагоза Міхаіл}}