Аляксандр Мікітавіч Уласаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
зноска
др clean up, replaced: (1906)| → , 1906| (3), краю → края, ляксандар → ляксандр, Менск → Мінск (2), У час → Падчас , зьм → зм (2), юдзмі → юдзьмі (2), using AWB
Радок 1:
[[Выява:Уласаў Аляксандр.jpg|250px|thumb]]
'''Аляксандр Мікітавіч Уласаў''' ({{ДН|16|8|1874}}, горад [[{{МН|Вілейка||Горад Вілейка|Вілейка]] }} — {{ДС|11|3|1941}}) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, [[выдавец]], [[публіцыст]].
 
== Біяграфічны нарыс ==
Аляксандр Уласаў вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальным вучылішчы ў [[Пінск]]у, рэальных вучылішчах у [[Мінск]]у, [[Лібава|Лібаве]]. Скончыў політэхнічны інстытут у [[Рыга|Рызе]] (1905).
 
У часПадчас рэвалюцыі 1905-07 уключыўся ў грамадска-палітычную барацьбу, арганізоўваў забастоўкі батракоў у Радашковіцкім павеце, шаўцоў, музыкантаў, цырульнікаў у Мінску, прымаў удзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе. Адзін з арганізатараў і актывістаў [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902|Беларускай сацыялiстычнайсацыялістычнай грамады]] (БСГ), член яе ЦК. Распрацоўваў аграрную частку праграмы партыі на II з'езд ([[1906]]), удзельнічаў у партыйнай канферэнцыі ў Докшыцах ([[1907]]). Рыхтаваў да друку газету «[[Наша доля]]», з 8.12.1906 да 16.5.1914 быў рэдактарам-выдаўцом газеты [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]]. Заахвоціў да працы ў рэдакцыі [[Я. Колас]]а, [[Я. Купала|Я. Купалу]], [[З. Бядуля|З. Бядулю]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], вёў перапіску з [[М. Багдановіч]]ам, [[Я. Карскі]]м, падтрымліваў сувязі з [[М. Горкі]]м, І. Свянціцкім, [[М. Федароўскі]]м і інш. За публікацыі супраць самадзяржаўя нераз прыцягваўся да судовай адказнасці, у [[1909]] асуджаны на 4 месяцы зняволення. Адзін з заснавальнікаў беларускага выдавецкага таварыства «Наша хата» ў [[Вільня|Вільні]]. Удзельнічаў у друкаванні беларускіх календароў, зборнікаў «Нашай нівы», кніг Я. Коласа, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Э. Ажэшкі і інш. У 1912 у Вільні наладзіў выданне сельскагаспадарчага часопіса [[Саха (1912)|«Саха»]], у 1914 у Мінску — краязнаўчага часопіса для беларускай моладзі [[Лучынка (1914)|«Лучынка»]]. Займаўся правядзеннем у Вільні 1-й Краёвай выстаўкі дробнага промыслу і народнага мастацтва ([[1913]]), выстаўкі старажытнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вільня—Менск» ([[1918]]). У 1914-17 служыў у царскай арміі. Дэлегат з'езда воінаў-беларусаў Заходняга фронту ў кастрычніку 1917, [[Усебеларускі з'езд 1917|Усебеларускага з'езда 1917]]. Як прадстаўнік правага крыла БСГ у лютым 1918 увайшоў у выканаўчы камітэт палітычнага аб'яднання «[[Менскае беларускае прадстаўніцтва]]». 12.4.1918 кааптаваны ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]], з ліпеня 1918 быў у яе сакратарыяце. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 увайшоў у прэзідыум [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
У канцы 1920 вярнуўся ў [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]]. За спробу адкрыцця ў Радашковічах беларускай гімназіі быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў канцлагер у Стшалкове. На выбарах у лістападзе [[1922]] абраны ў польскі сейм як беспартыйны. Цесна супрацоўнічаў з [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускім пасольскім клубам]]. На парламенцкім узроўні абараняў нацыянальна-культурныя і сацыяльныя інтарэсы заходне-беларускага насельніцтва. Адзін з актывістаў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні]]. У лютым 1924 уступіў у [[Польска-беларускае таварыства]] ў Вільні. Прымаў удзел у рабоце [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]], выступаў у абарону яе кіраўнікоў на судовым працэсе 56-і. Дом Уласава ў в. Мігаўка (цяпер [[Маладзечанскі раён]]) выкарыстоўваўся падпольшчыкамі для пераходу польска-савецкай мяжы. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў [[Таварыства беларускай школы]]. Пад яго апякунствам дзейнічала ў 1922-29 [[Радашковіцкая беларуская гімназія]] імя Ф. Скарыны. У 1930-я г. знаходзіўся пад пільным наглядам польскіх уладаў.
Радок 47:
 
{{DEFAULTSORT:Уласаў Аляксандр}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Краёўцы]]
Радок 56 ⟶ 59:
[[Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР]]
[[Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя]]
[[Катэгорыя:журналістыЖурналісты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сенатары Польскай Рэспублікі, 1918—1939]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Кемераўскай вобласці]]