Марыя Дабранега: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Мария Добронега |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 14:26, 14 снежня 2013
Марыя Дабране́га (таксама часам згадваецца як Дабрагне́ва; пам. 1087) — князёўна кіеўская, меркавана дачка Уладзіміра Святога. Дакладна не вядома, кім была яе маці. Але па даце шлюбу можна зрабіць здагадку, што хутчэй за ўсё яна — дачка Уладзіміра ад апошняга шлюбу, вядомага па паведамленні Цітмара Мерзебургскага. Існуе таксама версія, што яна была дачкой Барыса Уладзіміравіча.
Біяграфія
У 1038 ці 1042 годзе Яраслаў Мудры выдаў яе за польскага князя Казіміра Аднаўляльніка. Казімір памёр 28 лістапада 1058 года. У іх было чацвёра сыноў і дачка:
- Баляслаў (1042—1081), князь Польшчы ў 1058—1076 гадах і кароль у 1076—1079, у першыя гады кіравання Баляслава Смелага Марыя Дабранега захоўвала значны ўплыў на сына;
- Уладзіслаў Герман (1043—1102), князь Польшчы ў 1080—1102;
- Мешка (1045—1065),
- Атон (1046—1048)
- Святаслава (1044—1126), з 1062/1063 года княгіня, а потым каралева Чэхіі.
Бібліяграфія
- Баумгартен H. A. Добронега Владимировна, королева польская, дочь св. Владимира //Благовест. — Париж, 1930. — № 2—3. — С. 102—109.
- Назарко І. Доброніга дочка св. Володимира В. // Analecta ordinis S. Basilii Magni. — Vol. 2 (8). — Fasc.3-4. — Romae, 1956. — C. 319—324.
- Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях. — М.: Языки русской культуры, 2001.
- Войтович Л. Княжеские династии Восточной Европы (конец IX — начало XVI в.).
- Карпов А. Ю. Ярослав Мудрый. — М.: Молодая гвардия, 2001.
- Романовский В. Д. Добронега. — М.: ЭКСМО, 2006.
- Древняя Русь в свете зарубежных источников. / под редакцией Е. А. Мельниковой. — М.: Логос, 1999.