Павел Якаўлевіч Жаўрыд: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Павел Якаўлевіч Жаўрыд''' ({{ДН|13|6|1889|1}}, в. [[вёска Цецяроўка|Цецяроўка]] [[Слуцкі павет|Слуцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] — 1937, пас. [[Княж-Пагост]], Комі АССР, ГУЛАГ), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст.
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Слуцкая гімназія|Слуцкую гімназію]] (1909); вучыўся на юрыдычным факультэце [[Варшаўскі ўніверсітэт|Варшаўскага універсітэтаўніверсітэта]]. У 1916 мабілізаваны ў войска; у 1917 скончыў Віленскае ваеннае вучылішча, эвакуіраванае ў Палтаву. Удзельнік [[Першы Усебеларускі з'езд|1-га Усебеларускага з'езда]] (1917). Працаваў юрысконсультам у [[Слуцк]]у. У 1919 арыштаваны ЧК, абвінавачаны ў дапамозе [[Дзянікін]]у. Вызвалены, у лістападзе 1919 вярнуўся ў Слуцк. У канцы 1920 Найвышэйшай радай БНР прызначаны камісарам Случчыны, уваходзіў у склад Беларускай рады Случчыны. Адзін з кіраўнікоў [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] ([[1920]]). У 1921 у Вільні; потым вярнуўся на Случчыну. У 1923—1930 на розных гаспадарчых пасадах у Мінску і Мар'інай Гроцы, пасля ў Мар'інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, [[Інбелкульт|Інбелкульце]], рэдакцыі газеты «[[Звязда (1917)|Звязда]]» (пад час арышту стыльрэдактар). Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 асуджаны за «''шкодніцтва і антысавецкую агітацыю''» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 21.6.1934. Пасля выхаду з лагера жыў у ссылцы ў Сарапуле Удмурцкай АССР. Зноў арыштаваны ў 1937 і асуджаны на 10 гадоў лагераў, верагодна, этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКУС Комі АССР (пас. Княж-Пагост), дзе памёр ад хваробы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10.6.1988. Групавая справа Ж. і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]]. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.
 
{{літ|1=|ЭГБ, т. 3.|Від=Б}}