Рададэндран: Розніца паміж версіямі

род раслін
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксон | name = Рададэндран | image file = Sarı çiçekli ormangülü-1.jpg | image title = | image descr =...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:47, 16 снежня 2013

Рададэ́ндран (Rhododendron) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Рададэндран

Рададэндран жоўты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhododendron L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23700
NCBI  4346
EOL  38343
GRIN  g:10404
IPNI  14859
FW  157353

Адрозніваецца больш за 600 (па іншых звестках да 1300) відаў. Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчьггкападобных або парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я. На Беларусі рададэндран жоўты трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі; з інтрадукаваных відаў найбольш пашыраны рададэндран даурскі, рададэндран Ледэбура і рададэндран японскі. Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).

Некаторыя віды — меданосы, але іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

  • Рададэндран // БЭ ў 18 т. Т. 13. — Мн.: БелЭн. 2001.