Міхаіл Мацвеевіч Хераскаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Міхаіл Мацвеевіч Хераскаў '''Міхаіл Мацвеевіч Хераскаў''' ({{ДН|...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:41, 16 снежня 2013

Міхаіл Мацвеевіч Хераскаў (5 лістапада 1733), Пераяслаў-Хмяльніцкі-9 кастрычніка 1807) — рускі пісьменнік.

Міхаіл Мацвеевіч Хераскаў

Біяграфія

Скончыў Сухапутны шляхецкі корпус у Пецярбургу (1751). У 1763-1802 (з перапынкамі) дырэктар, потым куратар Маскоўскага ўніверсітэта. У творчасці Хераскава - буйнейшага прадстаўніка расійскага класіцызму - абазначыўся рух да сентыменталізму. Эпічная паэма "Расіяда" (1779) - пра заваяванне Іванам IV Казанскага ханства. Лірыка Хераскава разнастайная па жанрах, медытатыўная, прапаведае ўмеранасць, ціхае жыццё на прыродзе. Аўтар філасофска-павучальных раманаў "Нума Памплій, або Працвітаючы Рым" (1768), "Кадм і Гармонія" (1786), трагедыі "Венецыянская манахіня" (1758), камедыі "Ненавіснік" (1779), паэм "Храм Славы" (1761), "Сусвет" (1790) і "Пілігрымы" (1795).