Розніца паміж версіямі "Міхаіл Мацвеевіч Хераскаў"

няма тлумачэння праўкі
 
== Біяграфія ==
Скончыў Сухапутны шляхецкі корпус у [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] (1751). У 1763-1802 (з перапынкамі) дырэктар, потым куратар [[Маскоўскі ўніверсітэт|Маскоўскага ўніверсітэта]]. У творчасці Хераскава - буйнейшага прадстаўніка расійскага класіцызму - абазначыўся рух да сентыменталізму. Эпічная паэма "Расіяда" (1779) - пра заваяванне [[Іван IV Грозны|Іванам IV]] [[Казанскае ханства|Казанскага ханства]]. Лірыка Хераскава разнастайная па жанрах, медытатыўная, прапаведае ўмеранасць, ціхае жыццё на прыродзе. Аўтар філасофска-павучальных раманаў "Нума Памплій, або Працвітаючы Рым" (1768), "Кадм і Гармонія" (1786), трагедыі "Венецыянская манахіня" (1758), камедыі "Ненавіснік" (1779), паэм "Храм Славы" (1761), "Сусвет" (1790) і "Пілігрымы" (1795).
 
== Літаратура ==
Ананімны ўдзельнік