174 992
праўкі
др (clean up, replaced: Сябра → Член , {{ДС|2|10|1976}}), беларускі → {{ДС|2|10|1976}}) — беларускі using AWB) |
|||
'''Навум ПЕРКІН''' ({{ДН|15|2|1912}},
Нарадзіўся ў сям'і саматужніка. У 1928 г. паступіў у [[Гомельскі педагагічны тэхнікум]], у 1929—1931 г. настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1936) і аспірантуру пры гэтым інстытуце (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — з 1941 г. на фронце, з 1942 г. у партызанах на Браншчыне, з 1944 г. зноў на фронце. Быў двойчы паранены. З 1946 г. — навуковы супрацоўнік, у 1963—1976 — загадчык сектара ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[АН БССР]]. [[Доктар філалагічных навук]], прафесар.
Дэбютаваў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1946 г. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар прац «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасць» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «В семье братских литератур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Человек в советском романе» (1975), брашуры «Пятро Глебка» (1955), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Мальчик из местечка» (1981) і «Я стал партизаном» (1982).
{{DEFAULTSORT:Перкін Навум}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай філалогіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
▲[[Катэгорыя:Дактары філалагічных навук]]
|