Давід Маркелавіч Яноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kelainoss (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: - 15 студзеня 1927 → — {{ДС|15|1|1927}}, (25 мая 1868, → ({{ДН|25|5|1868}},, ў ў → ў у, == → == , {{ДН|25|5|1868}}, Ваўкавыск → {{ДН|25|5 using AWB
Радок 13:
| Максімальны рэйтынг =
}}
'''Давід Маркелавіч Яноўскі''' ([[{{ДН|25 мая]] [[|5|1868]]}}, [[{{МН|Ваўкавыск]]||}} - [[{{ДС|15 студзеня]] [[|1|1927]]}}, {{МС|Ер||}}) — [[шахматыст]], прэтэндэнт на сусветнае першынство, шахматны тэарэтык, практык і журналіст.
 
== Біяграфія ==
 
Жыў у Ваўкавыску, [[Францыя|Францыі]], [[ЗША]]. Пераможца буйных міжнародных турніраў у [[Горад Вена|Вене]] (1896), [[Монтэ-Карла]] (1901), [[Парыж]]ы (1902) і мноства матчавых сустрэч. Удзельнік матчаў на першынства свету з [[Эмануэль Ласкер|Эмануэлем Ласкерам]] (1909 і 1910). Унёс каштоўны ўклад у развіццё дэбютнай тэорыі.
 
Не атрымаўшы сур'ёзнай адукацыі, Яноўскі тым не менш валодаў высокай агульнай культурай, свабодна гаварыў па-руску, па-французску, па-нямецку, па-польску і па-англійску. Ва ўзросце 23 гадоў ён прыехаў у [[Парыж]], дзе хутка перамог парыжскіх шахматыстаў дасціпнай і яскравай гульнёй. Выйграўшы першы прыз у чэмпіянаце кафэ «[[Кафэ дэ ля Рэжанс]]», Яноўскі затым змагаўся амаль ва ўсіх буйных шахматных спаборніцтвах таго часу, яго лепшы перыяд быў паміж 1898 і 1906 гадамі. Вандруючы з турніру на турнір, ён ашаламляў сваіх праціўнікаў яскравымі нападамі і раптоўнымі ўдарамі. Сярод пацярпелых пабывалі ўсе вядучыя шахматысты свету, у тым ліку і Эм. Ласкер. Пад уражаннем сваіх турнірных поспехаў і некалькіх удалых партый з чэмпіёнам свету д-рам Ласкерам Яноўскі адважыўся выклікаць яго на матч, але сілы былі няроўныя. Вынік апынуўся сумным. Мудры практык і глыбокі псіхолаг, Ласкер свядома ствараў сумныя пазіцыі, не даючы Яноўскаму разгарнуць сваю фантазію ва ўсю моц. Зрэшты, Яноўскага не цікавіла чэмпіёнства як такое, ён усё жыццё адстойваў яркі і відовішчны стыль. Яго дзёрзкія напады і бліскучыя камбінацыі дзівілі рызыкай. У той час шахматы яшчэ не ператварыліся ў вялікі спорт, а былі проста часткай чалавечай культуры. Яноўскім больш валодала цяга стварыць прыгожую, суцэльную партыю. «Яноўскі быў вялікім шахматыстам, але сярэднім спартсменам і слабым псіхолагам», — аднойчы сказаў пра яго Ласкер. Па ўспамінах сучаснікаў вядомы запал Яноўскага да [[Азартная гульня|азартных гульняў]]. Ён гуляў апантана ў карты (брыдж або [[покер]]) і раз за разам прайграваў усё тое, што прыносілі яму шахматы. У 1901 годзе ён спусціў ўу казіно Монтэ-Карла ўвесь свой першы прыз. Азарт Яноўскага перашкаджаў яму не толькі ў жыцці.
 
Пасля Мангеймскага турніру 1914 Яноўскі пераехаў у Амерыку, дзе пражыў 10 гадоў. Там ён спачатку быў трэцім па сіле гульцом (пасля [[Хасэ Рауль Капабланка|Х. Р. Капабланкі]] і Ф.Маршала), але паступова маладыя майстры сталі яго адціскаць. Нягледзячы на гэта, часам Яноўскі дэманстраваў былую моц і свой яркі стыль.
Радок 31 ⟶ 30:
 
{{DEFAULTSORT:Яноўскі Давід Маркелавіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Шахматысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Шахматысты Расіі]]