Сяргей Фёдаравіч Русаковіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Сяргей Фёдаравіч Русаковіч''' ({{ДН|||1912}}, в. [[Вёска Асавец|Асавец]], [[Бабруйскі павет]], [[Мінская губерня]], цяпер {{МН|Любанскі раён|у Любанскім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — пасля {{ДС|||1937}}, {{МС|ГУЛАГ||}}) — беларускі празаік, [[перакладчык]].
 
== Біяграфія ==
У 1930 годзе паступіў у [[МБПТ]]. Быў членам літаратурнага гуртка навучэнцаў тэхнікума. Восенню 1931 года разам з [[З. Астапенка]]м, [[С. Астрэйка]]м, [[У. Дудзіцкі]]м, [[Л. Калюга]]м, [[Уладзімір Сядура|У. Сядура]]м і некаторымі іншымі «забастоўшчыкамі» за ўцёкі «з прарыву» па збіранні мерзлай бульбы ў калгасе «Сцяпянка» выключаны з тэхнікума з «воўчым білетам» як «нацдэм». У 1931 годзе паступіў у БДУ, але неўзабаве кінуў вучобу. Працаваў перакладчыкам Ваеннага выдавецтва. Арыштаваны 23.2.1933 года ў Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 63б, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 10.8.1933 года як «член контр­рэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна пакарання ў папраўча-працоўных лагерах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956 года. Асабовая справа С. Русаковіча № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].