Усходні Тымор: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 166 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q574 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64:
 
Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература - звыш 26 °С. Адрозніваюць два сезоны: дажджлівы і сухі.
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Усходняга Тымора}}
Старажытнае насельніцтва вострава Тымор — плямёны, блізкія да [[Папуасы|папуасаў]]. Бліжэй да н.э. тут з'явіліся плямёны мангалоіднай расы, якія размаўлялі на [[Аўстранезійскія мовы|аўстранезійскіх мовах]]. У [[16 стагоддзе|XVI ст.]] на Тыморы пасяліліся тэтумы — найбольшая народнасць сучаснага Усходняга Тымора. У [[16 стагоддзе|XVI ст.]] тут з'явіліся партугальцы, у [[17 стагоддзе|XVII ст.]] — [[галандцы]]. У канцы [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] усходняя частка Тымора замацавана за [[Партугалія]]й, заходняя — за [[Нідэрланды|Нідэрландамі]]. У [[1942]]—[[1945]] востраў акупіраваны японскімі войскамі. З [[1973]] Усходні Тымор — аўтаномная правінцыя Партугаліі. Пасля звяржэння ў Партугаліі аўтарытарнага рэжыму ([[1974]]) створаны палітычныя арганізацыі Усходняга Тымора: Рэвалюцыйны фронт за незалежны Усходні Тымор (ФРЭТЫЛІН), Тыморскі дэмакратычны саюз (УДТ) і ТЫморскі народна-дэмакратычны саюз (АПОДЭТЫ). У жніўні [[1975]] УДТ здзейсніў спробу дзяржаўнага перавароту, што прывяло да грамадзянскай вайны, у якой перамог ФРЭТЫЛІН. [[28 лістапада]] [[1975]] ФРЭТЫЛІН абвясціў Народна-Дэмакратычную Рэспубліку Усходні Тымор. У адказ АПОДЭТЫ і УДТ звярнуліся за дапамогай да Інданезіі, якая [[7 снежня]] [[1975]] увяла свае войскі ва Усходні Тымор. У ліпені [[1976]] [[Інданезія]] абвясціла Усходні Тымор сваёй 27-й правінцыяй, што не прызнала ААН. ФРЭТЫЛІІН працягваў партызанскую вайну супраць інданезійскай акупацыі (з [[1986]] сумесна з УДТ). Інданезійскія войскі ажыццяўлялі масавыя рэпрэсіі, якія забралі больш за 100 тыс. жыццяў.
 
Пасля падзення ў Інданезіі дыктатуры ([[1998]]) новы інданезійскі ўрад правёў [[30 жніўня]] [[1999]] плебісцыт, на якім каля 80% жыхароў Усходняга Тымора выказаліся за незалежнасць. Узброенныя выступленні праінданезійскіх сіл прывялі да ўводу на тэрыторыю Усходняга Тымора ў верасні 1999 войск ААН і стварэння Часовай адміністрацыі. У жніўня [[2001]] адбыліся выбары ў Канстытуцыйную асамблею, якая ў кастрычніку 2001 прыняла канстытуцыю Усходняга Тымора. У красавіку 2002 прэзідэнтам Усходняга Тымора выбраны кіраўнік узброенай барацьбы за незалежнасць, лідэр ФРЭТЫЛІН Ш. Гужмаў. [[20 мая]] [[2002]] абвешчана незалежнасць Усходняга Тымора.
 
== Насельніцтва ==