Віцень: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: дапаўненне
Радок 45:
 
=== Саюз з горадам Рыгай ===
Вялікім дыпламатычным поспехам Віценя быў ​​саюз з горадам [[Горад Рыга|Рыгай]]. У 1297 годзе ў Рызе ўспыхнула ўнутраная вайна паміж арцыбіскупам, рыцарамі [[Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн|Лівонскага ордэна]] і бюргерамі горада. Скарыстаўшыся гэтым, Віцень прапанаваў свае паслугі бюргерам горада Рыга і нават абяцаў прыняць хрысціянства разам з літоўскім гарнізонам. Віцень уварваўся ў межы [[Лівонія|Лівоніі]], разбурыў замак {{нп3|Карксі|Коркгаўз|en|Karksi}}<ref name=karkus>[http://www.castle.lv/est/karksi.html Замок Каркси (Каркус — Karkus)]</ref> і разбіў рыцараў у [[Бітва пад Коркгаўзам, 1298|Турайдскай бітве]], калі загінула 22 рыцара (у некаторых крыніцах — 60) на чале з {{нп3|ландмайстар Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі|ландмайстарам Лівоніі|ru|Ландмейстеры Тевтонского ордена в Ливонии}} Бруна(1296—1298)<ref name=RK>Рагальскі, С. 392, 393;</ref><ref>СРП, С. 163.</ref>.
 
Забяспечыўшы такім чынам бяспеку Літоўскага княства ад Лівонскага ордэна, Віцень у 1298—1313 годзе здзейсніў 11 паходаў супраць Тэўтонскага ордэна ў [[Прусія|Прусіі]] часам вельмі крывавых; так, пры атацы Віценя на горад {{нп3|Горад Бродніца|Бродніца|ru|Бродница (Куявско-Поморское воеводство)}} было забіта ўсё насельніцтва горада. Поспехам Віценя спрыяў і той факт, што ў 1308 годзе Тэўтонскі ордэн захапіў [[Памеранія|Памеранію]], і такім чынам пачалася вайна ордэна з каралеўствам Польскім.
Радок 53:
Сяброўства з Рыгай спрыяла гандлю і дазволіла Літоўскаму княству ўмацавацца ў басейне [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]].
 
У 1312 па просьбе нямецкіх купцоў горада [[Горад НвагрудакНавагрудак|Наваградак]] Віцень праз Рыгу запрасіў [[Францысканцы|манахаў-францысканцаў]].
 
== Смерць ==