Сонцастаянне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: == → == (2) using AWB
Радок 7:
У сярэдніх шыротах на працягу астранамічнай зімы і вясны Сонца штодня апоўдні (дакладней, у [[сапраўдны поўдзень]]) паднімаецца ўсё вышэй над гарызонтам, а ў дзень летняга сонцастаяння «спыняецца» і змяняе свой рух на зваротны. Затым яно кожны дзень апоўдні апускаецца ўсё ніжэй, і, урэшце, у момант зімовага сонцастаяння, ізноў «спыняецца», змяняе свой рух на зваротны і пачынае падымацца.
 
З прычыны [[высакосны год|высакоснага зруху]] даты сонцастаяння ў розныя гады могуць адрознівацца на 1—2 дні. У [[астраномія|астраноміі]] момант зімовага сонцастаяння прымаецца за пачатак [[зіма|зімы]], а момант летняга сонцастаяння — за пачатак [[лета|гадылета]]. Астранамічная даўгата сонца ў гэтыя моманты, адпаведна, 90° і 270°.
 
На працягу некалькіх дзён да і пасля моманту сонцастаяння Сонца амаль не змяняе схілення, яго паўдзённыя вышыні ў небе амаль нязменныя (вышыня на працягу года змяняецца па графіку, блізкаму да сінусоіды); адсюль і паходзіць сама назва сонцастаяння. З назіранняў вышынь Сонца ў перыяд абодвух чонцастаянняў можа быць вызначаны нахіл плоскасці экліптыкі да плоскасці [[Нябесны экватар|нябеснага экватара]].