Смаўг (Міжзем’е): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Смог''' або '''Смаўг''' ({{IPA|smaʊg}}<ref name=lotrtappe>{{Кніга|аўтар = J. R. R. Tolkien.|частка = Appendix E – Writing and Spel...'
 
Радок 20:
== Згадкі ў творах ==
=== «Хобіт» ===
Драк быў адным з астатніх вялікіх [[Цмок, Міжзем'е|цмокаў]] [[Міжзем'е|Міжзем'я]]. Пра яго стала ўпершыню вядома пасля яго нападу на [[Дол, Міжзем'е|Дол]] і захопу [[Адзінокая гара|Адзінокай гары]] з усімі яе скарбамі. Гэта адбылося прыкладна за 150 годаў да падзей «Хобіта», і да гэтага часу Смог ужо меў узрост некалькі стагоддзяў. У «[[Хобіт, Толкін|Хобіце]]» распавядаецца пра выправу [[Гном, Міжзем'е|гномаў]] і [[хобіт]]а [[Більба Торбінс]]а да Гары, каб забіць цмока і вярнуць гномам іх каралеўства.
 
За стагоддзі, што Драк правёў лежачы на золаце і каштоўных камянях у сваіх уладаннях, гэтыя каштоўнасці ўпіліся ў скуру на яго бруху, зрабіўшы і без таго непранікальную браню з лускі яшчэ крапчэйшай. Аднак Більба, убачыўшы цмока ў яго логаве, угледзеў на левых грудзях маленькі неабаронены лапік скуры. Яго расповед пра гэта падслухаў [[дрозд]] і распавёў [[Бард Лучнік|Барду Лучніку]] з [[Эсгарот]]а. Калі Смог заатакаваў горада, Бард забіў цмока трапным выстралам у яго неабароненую кропку.