Антон Паўлавіч Чэхаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 43:
Чэхаў-гімназіст выдаваў гумарыстычныя [[часопіс]]ы, прыдумляў подпісы да малюнкаў, пісаў гумарыстычныя апавяданні, сцэнкі. Першая драма «[[Безбацькоўшчына]]» была напісана 18-гадовым Чэхавым у перыяд вучобы ў гімназіі. Гімназічны перыяд Чэхава быў важным перыядам паспявання і фарміравання ягоной асобы, развіцця яго духоўных асноваў. Гімназічныя гады далі Чэхаву велізарны матэрыял для пісьменніцкай працы. Самыя тыповыя і калярытныя постаці з'явіліся пазней на старонках яго твораў. Магчыма, адной з такіх постацяў быў і яго настаўнік матэматыкі Эдмунд Дзяржынскі — бацька будучага першага старшыні [[ВЧК]].
 
У [[1879]] годзе ён скончыў гімназію ў [[Таганрог]]у. У гэтым жа годзе ён пераехаў у Маскву і паступіў на медыцынскы факультэт [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава|Маскоўскага ўніверсітэта]], дзе вучыўся ў вядомых прафесараў: [[Мікалай Скліфасоўскі|Мікалая Скліфасоўскага]], [[Рыгор Захар'ін|Рыгора Захар'іна]] і іншых. У гэтым жа годзе брат Антона Іван атрымаў месца настаўніка ў падмаскоўным горадзе [[Васкрасенск]]. Яму была выдзелена вялікая кватэра, у якой магла б размясціцца цэлая сям'я. Чэхавы, якія жылі ў Маскве цесна, прыязджалі на лета да Івана ў Васкрасенск. Там у [[1881]] годзе Антон Чэхаў пазнаёміўся з доктарам Архангельскім, загадчыкам Васкрасенскай лячэбніцы. З [[1882]] года, з'яўляючыся студэнтам, ён ужо дапамагаў урачом шпіталя пры прыёме пацыентаў. У [[1884]] годзе Чэхаў скончыў курс універсітэта і пачаў працаваць павятовым урачом у Чыкінскім шпіталі. Затым ён працаваў у [[Звянігарад]]зе, дзе некаторы час загадваў шпіталем.
 
=== Станаўленне ===