Салар-дэ-Атакама: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Салар-дэ-Атакама '''Салар-дэ-Атакама''' ({{lang-es|Salar de Atacama}}) - саланчак...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:SalarDeatacamaFromChaxa.jpg|thumb|Салар-дэ-Атакама]]
'''Салар-дэ-Атакама''' ({{lang-es|Salar de Atacama}}) - саланчак у [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыцы]], найбуйнейшы на тэрыторыі [[Чылі]]. Размешчаны ў паўднёвай частцы пустыні [[Атакама]], у акружанай гарамі бясцёкавай вобласці. Бліжэйшы горад размяшчаецца ў 55  км на поўнач - — Сан-Педра-дэ-Атакама (вобласць Антафагаста). На ўсходзе саланчак абмежаваны галоўным хрыбтом [[Анды|Анд]], а з захаду - — другарадным хрыбтом гэтай горнай сістэмы, Кардыльера- дэ-Дамейка. У раёне саланчака размяшчаюцца некалькі вулканаў, уключаючы Ліканкабур, Акамарачы, Агуас-Кальентэс і самы актыўны чылійскі [[вулкан Ласкар]]. Усе яны знаходзяцца на ўсходнім баку саланчака, утвараючы горны ланцуг, які падзяляе два бясцёкавыя басейны. Салар- дэ-Атакама мае плошчу 3 тыс. км² і памеры каля 100 на 80 км , што робіць яго другім па велічыні ў свеце пасля саланчака Салар-дэ-Уюні ў Балівіі (10582 км ²). Сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае каля 2300  м. Рэльеф саланчака даволі няроўны, што абумоўліваецца адсутнасцю на ім вады у адрозненне ад большасці іншых саланчакоў, напрыклад таго ж Салар-дэ-Уюні, які перыядычна запаўняецца неглыбокім пластом вады. Саланчак мае некалькі запоўненых салёнай вадой лагун.