Пячатка Маршалавых Астравоў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Пячатка Маршалавых Астравоў У цэнтральнай частцы пячаткі Маршал...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:52, 26 снежня 2013

У цэнтральнай частцы пячаткі Маршалавых Астравоў размешчана стылізаваная выява анёла з распраўленымі крыламі, які сімвалізуе мір. Дваццацічатырохканцовая зорка над галвой анёла сімвалізуе 21 муніцыпалітэт Рэспублікі. Чатыры больш доўгіх прамяні — сталіцу Маджура, атолы Джалуіт , Вацье і Кваджалейн. Па абодвых баках зоркі размешчаны два прамяні, якія прысутнічаюць на дзяржаўным сцягу краіны. Кожны прамень афарбаваны ў два колеры: аранжавы колер сімвалізуе мужнасць, белы — мір. Гэтыя прамяні таксама сімвалізуюць ддва ланцугі астравоў Рэспублікі Маршалавы Астравы — Ратак (узыход сонца) і Ралік (заход сонца).

Файл:Marshall Islands Coa.png
Пячатка Маршалавых Астравоў

У верхняй правай частцы над крылом анёла намаляваная рыбалоўная сетка: рыбалоўства — асноўны занятак маршальцаў. У правай частцы пад крылом анёла — стылізаваная выява каноэ з аўтрыгерам, якое плыве па марской роўнядзі, якая займае траціну пячаткі. У левай частцы пад крылом анёла — стылізаваная выява какосавых пальмаў, якія растуць на атолах. У левай частцы над крылом анёла — выява традыцыйнай прылады, зробленай з ракавіны малюска і выкарыстоўванага мясцовымі жыхарамі для адбівання лісця пандануса, з якога робяць традыцыйныя цыноўкі, ветразі і вопратку.

Пад анёлам змешчана выява традыцыйнай маршальскай навігацыйнай карты ў перспектыве, пад ёй надпіс «Seal» (у перакладзе з англійскай мовы «Пячатка»). У верхняй частцы па акружнасці — надпіс «Republic of the Marshall Islands» (у перакладзе з англійскай мовы «Рэспубліка Маршалавы Астравы»), у ніжняй — «Jepilpilin ke ejukaan» (у перакладзе з маршальскай мовы «Дасягненне праз агульнае намаганне»).