Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
У [[1959]] годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963 г. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбытка Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.
 
У [[1963]] годзе паступіў у [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі | Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага]] (клас [[Ганна Паўлаўна Зелянкова| Г. П. Зелянковай]]), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў [[Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі|Мінскае музычнае вучылішча]]. З [[1973]] годзе М. Дрынеўскі — галоўны хармайстар, з 1975 г. — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі М. П. Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс Народнага хору, сфармаваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Ён працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору [[Генадзь Іванавіч ЦытовiчЦітовіч| Г. І. Цітовічам]].
 
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — [[Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь|заслужаны дзеяч мастацтваў БССР]] (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга | ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга]] (1986), [[Медаль Францыска Скарыны | медалём Францыска Скарыны]] (1990), [[Ордэн Францыска Скарыны | ордэнам Францыска Скарыны]] (2002), прафесар.