Уладзімір Андрэевіч Калеснік: Розніца паміж версіямі

крытык, літаратуразнавец, празаік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Цёзкі|Калеснік}} '''Уладзімір Андрэевіч Калеснік''' ({{ДН|17|9|1922}}, вёска Сіняўская Слабада, К...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:43, 27 снежня 2013

Уладзімір Андрэевіч Калеснік (17 верасня 1922, вёска Сіняўская Слабада, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць-1995) — беларускі літаратуразнаўца і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, аспірантуру пры гэтым інстытуце. 3 1952 г. – загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 г. – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута, узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб'яднанне, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1960 г. Быў сакратаром яго аддзялення ў Брэсце.

Творчасць

Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і універсітэтаў, дакументальных аповесцей, складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Сумесна з А.Адамовічам і Я.Брылём напісаў кнігу «Я з вогненнай вёскі...».

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за ўдзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры».