Казімір Мікалай Міхалкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
З шляхецкага роду [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]], сын Юстына Міхалькевіча. У [[1884]] паступіў у [[Магілёў]]скую каталіцкую семінарыю ў [[Пецярбург]]у. [[23 кастрычніка]] [[1886]] высвечаны на святара. Пасля заканчэння семінарыі ў [[1888]] служыў у [[віцебск]]ім парафіяльным [[Касцёл Святога Антонія, Віцебск|касцёле Св. Антонія]], а з [[1890]] у розных парафіях [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]]. У [[1896]] яго прызначылі на пасаду пробашча Кранштацкага рымска-каталіцкага ваенна-марскога касцёла і адначасова ваеннага [[капэлан]]а марскіх і сухапутных войскаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
У [[1900]] стаў пробашчам мінскага [[Касцёл Святой Тройцы, Мінск|касцёлвкасцёла Святой Тройцы]]. Адразу пачаў актыўна займацца гаспадарчымі справамі і ў першую чаргу рамонтам [[парафія]]льных будынкаў. На яго ініцыятыву ў [[1903]] у горадзе стварылі камітэт, які распачаў працу па падрыхтоўцы будаўніцтва навага парафіяльнага храма на [[Залатая Горка|Залатой Горцы]]. Для распрацоўкі праекта новай святыні з [[Варшава|Варшавы]] быў запрошаны вядомы архітэктар [[Юзэф Дзяконскі]].
 
Займаўся асветніцкай дзейнасцю – навучаннем польскай мовы, гісторыі і культуры. З'яўляўся прыхільнікам уключення Віленшчыны ў склад Польшчы. [[11 студзеня]] [[1907]] года быў абраны прэзідэнтам [[Польскае Таварыства Асвета ў Мінску|Польскага Таварыства «Асвета» ў Мінску]], задачай якога быў распаўсюджанне польскасці на Міншчыне. Аднак, ужо ў наступным годзе з'ехаў з Мінска і пакінуў гэту пасаду<ref>Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 34-37. ISBN 978-83-227-2629-7</ref>.