Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
== Гісторыя храма ==
=== 17 стагоддзе ===
У [[1609]] г. пасля далучэння мінскіх [[архімандрыт]]аў да [[Берасцейская унія|уніі]] праваслаўныя мяшчане, якія належалі да знатных родаў з благаславення [[Патрыярх Іерусалімскі|патрыярха іерусалімскага]] [[Феафан III, Патрыярх Іерусалімскі|Феафана]] аб'ядналіся ў брацтва ў імя святога [[Іаан Прадцеча|Іаана Хрысціцеля]] і прынялі пастанову заснаваць у горадзе мужчынскі Свята-Петра-Паўлаўскі манастыр. У 1611—1612 гг. праваслаўнае брацтва пры Свята-Петра-Паўлаўскім манастыры, на сродкі 52 абывацеляў і праваслаўнай шляхты [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] на чале з [[Аляксандр Агінскі|Аляксандрам Агінскім]], пачала будаўніцтва мураванай царквы і манастыра. Участак для будаўніцтва манастыра «аж до озера реки Свислочи прилеглый» быў ахвяраваны «на вечные времена» 23 лістапад 1611 г. з дазволу караля і вял.кн. [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] княгіняй Аўдоццяй Рыгораўнай Друцкай-Горскай (удаваудавой гаспадарскага маршалка [[Багдан Іванавіч Статкевіч|Багдана Статкевіча]]<ref>ЭГБ. Т.6. кн.1. — С. 414.</ref>). Будаўніцтва манастыра благаславіў у 1620 г. кіеўскі мітрапаліт [[Іоў Барэцкі]], а ў 1635 г. — кіеўскі мітрапаліт [[Пётр Магіла]]. Па дабраславенню настаяцеля архімандрыта Лявонція Карповіча ў будаўніцтве ўдзельнічалі некалькі інакаў Свята-Духаўскага манастыра, якія засталіся ў праваслаўі. Адзін з іх — ігумен Павел Дамжава — кіраваў будаўніцтвам. Мецэнатамі манастыра былі пратэстанты [[Януш Радзівіл]]{{факт?}}, [[Марцін Валадковіч]]{{факт?}} і [[Ян Агінскі]]; у 1635 г. Мікалай Рыгоравіч Дзераваед ахвяраваў храму маёмасць, у 1620 г. княжна Ганна Тышкевіч — грошы.
 
У 1624 г. кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла выдаў грамату з дабраславеннем на адкрыццё пры храме жаночага манастыра. Пры манастыры існавала брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля, намаганнямі якога пры манастыры адкрыты друкарня, школа, шпіталь. Манастыр быў прыпісаны да [[Віленскі Свята-Духаўскі манастыр|Віленскага Свята-Духаўскага манастыра]], які знаходзіўся ў юрысдыкцыі [[Патрыярх Канстанцінопальскі|Канстанцінопальскага патрыярха]]. У сваю чаргу мінскаму манастыру падпарадкоўваліся манастыры Свята-Троіцкі ў Прылуках, Свята-Вазнясенскі ў Лагойску і Спаса-Праабражэнскі жаночы ў Мінску.