Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
 
== Гісторыя храма ==
 
=== 17 стагоддзе ===
У [[1609]] г. пасля далучэння мінскіх [[архімандрыт]]аў да [[Берасцейская унія|уніі]] праваслаўныя мяшчане, якія належалі да знатных родаў з благаславення [[Патрыярх Іерусалімскі|патрыярха іерусалімскага]] [[Феафан III, Патрыярх Іерусалімскі|Феафана]] аб'ядналіся ў брацтва ў імя святога [[Іаан Прадцеча|Іаана Хрысціцеля]] і прынялі пастанову заснаваць у горадзе мужчынскі Свята-Петра-Паўлаўскі манастыр. У 1611—1612 гг. праваслаўнае брацтва пры Свята-Петра-Паўлаўскім манастыры, на сродкі 52 абывацеляў і праваслаўнай шляхты [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] на чале з [[Аляксандр Агінскі|Аляксандрам Агінскім]], пачала будаўніцтва мураванай царквы і манастыра. Участак для будаўніцтва манастыра «аж до озера реки Свислочи прилеглый» быў ахвяраваны «на вечные времена» 23 лістапад 1611 г. з дазволу караля і вял.кн. [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] княгіняй Аўдоццяй Рыгораўнай Друцкай-Горскай<ref>ВКЛ. Т.2. — С. 298.</ref> (удавой гаспадарскага маршалка [[Багдан Іванавіч Статкевіч|Багдана Статкевіча]]<ref>ЭГБ. Т.6. кн.1. — С. 414.</ref>). Будаўніцтва манастыра благаславіў у 1620 г. кіеўскі мітрапаліт [[Іоў Барэцкі]], а ў 1635 г. — кіеўскі мітрапаліт [[Пётр Магіла]]. Па дабраславенню настаяцеля архімандрыта Лявонція Карповіча ў будаўніцтве ўдзельнічалі некалькі інакаў Свята-Духаўскага манастыра, якія засталіся ў праваслаўі. Адзін з іх — ігумен Павел Дамжава — кіраваў будаўніцтвам. Мецэнатамі манастыра былі пратэстанты [[Януш Радзівіл]]{{факт?}}, [[Марцін Валадковіч]]{{факт?}} і [[Ян Агінскі]]; у 1635 г. Мікалай Рыгоравіч Дзераваед ахвяраваў храму маёмасць, у 1620 г. княжна Ганна Тышкевіч — грошы.
 
У 1624 г. кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла выдаў грамату з дабраславеннем на адкрыццё пры храме жаночага манастыра. Пры манастыры існавала брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля, намаганнямі якога пры манастыры адкрыты друкарня, школа, шпіталь. Манастыр быў прыпісаны да [[Віленскі Свята-Духаўскі манастыр|Віленскага Свята-Духаўскага манастыра]], які знаходзіўся ў юрысдыкцыі [[Патрыярх Канстанцінопальскі|Канстанцінопальскага патрыярха]]. У сваю чаргу мінскаму манастыру падпарадкоўваліся манастыры Свята-Троіцкі ў Прылуках, Свята-Вазнясенскі ў Лагойску і Спаса-Праабражэнскі жаночы ў Мінску.
Радок 48 ⟶ 49:
 
=== 18 стагоддзе ===
У 2-й палове 18 ст. манастыр прышоў у заняпад, значна пацярпеў ад пажару (абваліліся скляпенні храма, адлупіўся насценны жывапіс). У 1766  г. брація манастыра складалася з [[ігумен]]а, 2 [[манах]]аў і 2 [[паслушнік]]аў. Пасля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|апошняга падзелу Рэчы Паспалітай]] царква рэканструявана «ад шчадрот» расійскай імператрыцы [[Кацярына II|Кацярыны II]] і па яе жаданню была перасвячона ў Кацярынінскую і нейкі час была кафедральнай (таксама вядомая пад назвай «Жоўтая»), а манастыр пераведзены ў будынкі скасаванага базыльянскага Свята-Духаўскага манастыра. Свята-Кацярынінская царква была надзелена статусам кафедральнага сабора створанай у 1793  г. [[Мінская епархія|Мінскай епархіі]].
 
=== 19 стагоддзе ===
Але ў 1799  г. з прычыны знаходжання на паўночна-заходняй ускраіне горада паводле дабраславення архіепіскапа Мінскага [[Іоў (Пацёмкін)|Іова (Пацёмкіна)]] храм ператвораны ў прыходскую царкву і толькі ў 1844  г. зноў узведзены ў гарадскі сабор. У 1812  г. храм разрабавалі французы і зрабілі ў ім лазарэт. Адноўлены ў 1813  г., у 1850  г. перабудаваны. Найбольш істотная рэканструкцыя адбылася пасля [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864  гг.]]: У 1870—1872  гг. з дабраславення епіскапа [[Аляксандр (Дабрынін)|Аляксандра Дабрыніна]] на вылучаныя графам {{нп3|Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, 1845—1900|М. Мураўёвым|ru|Муравьёв, Михаил Николаевич (министр)}}{{факт?}} сродкі капітальна перабудаваны: узведзены цыбулепадобны купал над шатровым дахам цэнтральнага 4-граннага [[барабан, архітэктура|барабана]], на галоўным асадзе надбудаваны паводле «старажытных узораў» бакавыя шатровыя вежы з макаўкамі, устаноўлены новы іканастас, нанава размаляваны сцены. Адноўлены храм асвячоны 26 лютага 1872  г. У чэрвені 1881  г. адбыўся пажар. У 1898  г. пабудавана 2-класная жаночая царкоўна-прыходская школа. Да мінскага сабора былі прыпісаны Свята-Пакроўская царква ў Крупцах, {{нп3|Царква Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, Мінск|Свята-Марыі-Магдалінаўская царква|ru|Церковь Святой Равноапостольной Марии Магдалины (Минск)}} на [[Старажоўскія могілкі|Старажоўскіх могілках]] у Мінску, Свята-Ільінская капліца ў Цне і Свята-Іаана-Прадцечанская ў Вялікай Сляпянцы.
 
=== 20 стагоддзе ===
[[Выява:Cathedral of Petra&Pavla,1900.jpg|thumb|left|250px|Так выглядаў сабор у 1900  г.]]
У 1913  г. пры саборы налічвалася 5698 прыхаджан, службу правілі настаяцель, 3 святары, дыякан і 4 псаломшчыкі. У савецкі час царкву зачынілі, у ёй размясцілі рыбны склад. 7 снежня 1941  г. храм зноў асвячоны архіепіскапам Філафеем (Нарко), адкрыты для богаслужэнняў, дзейнічалі двухмесячныя пастырскія курсы. Пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны яе выкарыстоўвалі пад жытло. Потым у царкоўным будынку былі размешчаны Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. У 1972—1979  гг. царква часткова рэстаўрыравана (архітэктар А.  І.  Курто) з аднаўленнем аблічча храма па стане на 17—18 ст.
У 1991  г. перададзены вернікам. Пры царкве дзейнічае Беларускае праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў. Пасля вяртання храма праваслаўнай епархіі яго аднаўленне працягваецца. Рэстаўратарамі выяўлены метрычны модуль збудавання і 4 пласты манументальных сценавых роспісаў у інтэр'еры. Аднак археалагічныя даследаванні не выявілі ніякіх слядоў узмацнення слупоў падкупальнага квадрата, а гэта значыць, што царква адпачатку была чыстай трохнефавай [[базіліка]]й, без трансепта і купала. Таму меркаванне архітэктара-рэстаўратара Г. Лаўрэцкага, што пры яе ўзвядзенні быў «выкарыстаны той жа планіровачны прыём, што і ў помніках [[Магілёў|Магілёва]]  — [[Мікалаеўская царква, Магілёў|Мікольскай]] і [[Магілёўскі Богаяўленскі манастыр|Богаяўленскай]] цэрквах» (надбудаваны купал), не адпавядае рэчаіснасці. Прастора інтэр'ера 6 магутнымі [[пілон]]амі раздзелена на 3 [[неф]]ы, цэнтральны з якіх перакрыты цыліндрычным [[скляпенне]]м з [[распалубка]]мі, бакавыя  — крыжовымі. Першапачаткова ў саборы былі 3 {{нп3|прастол, алтар|прастолы|ru|Престол}}: галоўны ў імя святых Пятра і Паўла, правы  — Прадцечы і Хрысціцеля Іаана, левы  — архістраціга Міхаіла. У 1817  г. асвячоны правы прыдзел у імя святога Міколы, у 1871  г.  — левы ў імя святога Міхаіла.
 
== Даціроўка і архітэктурныя асаблівасці ==