Інстытут эканомікі НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Інстытут эканомікі НАН Беларусі''' - першая навукова-даследчая арганізацыя Беларусі, я...'
 
Радок 18:
У пасляваенны перыяд навукова-даследчыя працы ў Інстытуце эканомікі аднавіліся ў красавіку [[1945]] г. у [[Мінск]]у. Даследаванні вяліся па напрамках эканомікі прамысловасці, эканомікі сельскай гаспадаркі і эканомікі [[лясная гаспадарка|лясной гаспадаркі]]. Асаблівая ўвага калектыва інстытута была засяроджана на вырашэнні эканамічных праблем узнаўлення і развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама на пытаннях уздыму з руін іншых галін народнай гаспадаркі рэспублікі.
 
У гэты перыяд асноўнымі накірункамі даследаванняў заставаліся: эканамічная геаграфія, прамысловасць, сельская і лясная гаспадарка, размяшчэнне прадукцыйных сіл, [[планаванне]] і [[прагназаванне]]. Важнае тэарэтычнае і практычнае значэнне мела завяршэнне ў 1955 г. эканамічнага абгрунтавання генеральнай схемы асушэння і асваення балот і забалочаных земляў [[Палеская нізіканізіна|Палескай нізіны]].
 
У наступныя гады ўсё больш важнае месца ў даследчай працы Інстытута эканомікі стала адводзіцца вывучэнню і рашэнню тэарэтычных праблем павелічэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Даследаванні ў сферы эканомікі прамысловасці сталі ахапляць шырокае кола пытанняў, звязаных з павелічэннем прадукцыйнасці грамадскай працы, эфектыўнасці капітальных укладанняў у розных галінах і вытворчасцях, арганізацыяй гаспадарчага разліку, а таксама праблемы [[кошт]]аўтварэння. Распрацаваныя ў тыя гады прапановы і рэкамендацыі па ўмацаванні і развіццю эканомікі ліцейнай вытворчасці, тарфяной, лёгкай, шкляной і харчовай прамысловасці знайшлі адлюстраванне ў развіцці [[эканоміка БССР|эканомікі БССР]].