Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37:
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сямігодку (1949), працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта [[БДУ]]<ref name="БС"/>. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры [[СП СССР]] у Маскве (1965)<ref name="БС"/>. Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «[[Беларусьфільм]]» (1977—1980)<ref name="БС"/>, намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай асамблеі [[ААН]] (1983). Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1960).
 
Дэбютаваў вершамі ў 1952. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г<ref name="БС"/>. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты [[Чужая бацькаўшчына|аднайменны мастацкі фільм]] (1982) і пастаўлены тэлеспектакль (1983)), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).
 
Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п'есу «Раіса Грамычына» (1989). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.