Іван Якаўлевіч Яшкін: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іван Якаўлевіч Яшкін''' (нар.{{ДН|12|2|1932}} г., вёска Шаламы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская во...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:41, 30 снежня 2013

Іван Якаўлевіч Яшкін (нар.12 лютага 1932 г., вёска Шаламы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія

У 1950 г. закончыў Васькавіцкую СШ, у 1954 г. — Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1957—1959 гг. працаваў у Полацкім педінстытуце, з 1959 г. — у Інстытуце мавазнаўства АН Беларусі. З 1977 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 г. — правадзейны член Геаграфічнага таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі.

Даследуе беларускую дыялекталогію, лексікалогію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, тэрміналогію, анамастыку, этнаграфію, фалькларыстыку.

Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка» (1979), адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т.1-2, 1977—1978; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1-4, 1982—1985). Прымаў удзел у зборы матэрыялаў для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» у 1963 г., «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» у 1964—1974 гг., зборы матэрыялау, укладанні i выданні лінгвагеаграфічных артыкулаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (1971—1985 i да 1998). Удзельнічаў у выданні «Лексічнага атласа белаpycкіх народных гаворак» («Раслінны i жывёльны свет», т. 1, 1993; «Сельская гаспадарка», т. 2, 1994; «Чалавек», т. 3, 1996; «Побыт», т. 4, 1997; «Семантыка. Словаўтварэнне. Націск», т. 5, 1998), а таксама ў зборы матэрыялаў i распрацоўцы навуковых тэм «Лінгвістычны атлас Еўропы» (1985—1990), «Усходнеславянскія iзaгалосы» (1986—1991), «Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны» (1986—1998), «Вывучэнне беларускіх, літоўскіх, польскіх i рускіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяння балтыйскіх i славянскіх моў» (1988—1990).