Розніца паміж версіямі «Аркадзь Апанасавіч Тоўсцік»

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Аркадзь Апанасавіч Тоўсцік''' (нар. {{ДН|15|11|1925}} г., вёска Чыкілі, Глускі раён, Магілёўск...')
 
Вучыўся ў Глускай СШ № 2. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1957). У Вялікую Айчынную вайну прымаў удзел у партызанскім руху. Пасля вызвалення раёна ад нацысцкіх захопнікаў прызваны ў армію, удзельнічаў у барацьбе супраць бандытызма на тэрыторыі Заходняй Беларусі. З 1950 г. працаваў інструктарам Бабруйскага абкама ЛКСМБ, 1-м сакратаром Чырвонаслабадскога РК ЛКСМБ, адказным арганізатарам ЦК ЛКСМБ. У 1953—1960 гг. загадчык аддзела, намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена». З 1960г — на партыйнай рабоце: інструктар аддзела прапаганды і агітацыі, загадчык сектара друку, выдаведстваў і паліграфіі, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Кампартыі Беларусі У 1973—1986 гг. працаваў рэдактарам газеты «[[Звязда (1917)|Звязда]]». Член ЦК КПБ у 1976—1990 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-га, 10-га і 11-га скліканняў. У 1973—1987 гг. старшыня праўлення Саюза журналістаў БССР. Удзельнічаў у рабоце 29 сесіі [[Генеральная Асамблея ААН|Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый]] (1974). Мае шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды, два медалі імя Юліуса Фучыка Міжнароднай арганізацыі журналістаў. Заслужаны работнік культуры (1979). З 1987 г. на пенсіі. Працуе ў Беларускім фондзе культуры, займаецца пытаннямі вяртання у краіну беларускіх нацыянальных каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены з Беларусі.
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2004|том=18|старонкі=462|старонак=472|isbn=985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1)|тыраж=10 000}}
{{DEFAULTSORT:Тоўсцік}}
Ананімны ўдзельнік