Кастусь Тарасаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
З сям'і служачага. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох год працаваў слесарам-зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй геолага-разведачнай экспедыцыі, слесарам-мантажнікам у арганізацыі «Спецэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце [[БНТУ|Беларускага політэхнічнага інстытута]] (1960—1965). Пасля заканчэння інстытута працаваў майстрам шкловарэння на шклозаводзе «Неман», тэхнолагам на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967—1975), журналістам па дагаворы і загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі газеты «Знамя юности» (1975—1977), рэдактарам аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман» (1977—1983), спецыяльным карэспандэнтам газеты [[Літаратура і мастацтва (1932)|«Літаратура і мастацтва»]] (1986—1988). З 1990 адказны сакратар часопіса [[Спадчына (1989)|«Спадчына»]]. Працаваў у газеце «Свабода», «Навіны», «Наша Свабода». Друкаваў гістарычныя нарысы ў газеце [[Новы Час|«Новы час»]].
 
Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1982.