Каралеўскі палац (Амстэрдам): Розніца паміж версіямі

др
параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
др (Bot: Migrating 16 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1056152 (translate me))
др (параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные)
Будынак пабудавана ў [[1655]] годзе па праекце [[Якаб ван Кампен|Якаба ван Кампена]], натхнёнага [[рым]]скай архітэктурай ([[галандскі класіцызм]]). Класічныя формы і раскоша ўнутраных інтэр'ераў па задуме стваральнікаў падкрэслівае веліч [[Амстэрдам]]а. Палац размешчаны на плошчы [[плошча Дам|Дам]].
 
Для будаўніцтва палаца быў закладзены магутны падмурак з 13.659 драўляных паль, а сцены збудаваны з жоўтага [[пясчанік]]а, прывезенага з [[Германія|Германіі]]. Тры паверхі вянчае купал з [[флюгер]]ам у выглядзе марскога судна. Унутранае аздабленне выраблена з дапамогай [[мармур]]у. Цэнтральная зала мае памеры 36х18 м і вышыню 27,5 м; на поле намаляваны паўшар'і [[Зямля|Землі]].
 
Палац быў пабудаваны ў эпоху Рэспублікі і выкарыстоўваўся як ратуша да 1808 года, пасля чаго ў ім знаходзілася рэзідэнцыя [[Луі Банапарт]]а. Пасля палац быў перададзены ў вядзенне [[Аранская дынастыя|Аранскага каралеўскага дому]], а ў [[1935]] годзе дзяржава выкупіла Каралеўскі палац у сваю казну.
 
У шматлікіх залах і галерэях палаца выстаўлены карціны галандскіх мастакоў — [[Рэмбрандт]]а, [[Говерт Флінк|Говерта Флінка]], [[Якаб Ёрданс|Якаба Ёрданса]], [[Ян Лівенс|Яна Лівенса]] і [[Фердынанд Боль|Фердынанда Боля]]. Менавіта для новай ратушы Рэмбрандт выканаў самае буйнамаштабнае сваё палатно, «[[Змова Юлія Цывіліса]]», якое было адпрэчана і заменена кампазіцыяй [[Говерт Флінк|Говерта Флінка]], якую той не паспеў скончыць па прычыне смерці. За 48 гульдэнаў кампазіцыю скончыў жывапісец [[Юрген Овенс]].
{{Link GA|de}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=4239170-2
|WP=
}}
74 329

правак