Вялікая Айчынная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Knochen (размовы | уклад)
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 110:
У фінансаваных беларускай дзяржавай гістарычных выданнях тэрмін яшчэ выкарыстоўваецца, іншыя гісторыкі, у тым ліку такія прызнаныя спецыялісты, такія як [[Юрый Туронак]] і Юрый Грыбоўскі, выкарыстоўваюць больш нейтральны тэрмін "савецка-нямецкая вайна 1941-1945 гадоў".
 
== Напярэдадні вайны ==
{{вікіфікацыя}}
 
=== Перадумовы ===
3 сярэдзіны 1930-х гг. свет пачаў уцягвацца ў новую вайну. Грамадзянская вайна ў Iспаніі, агрэсія Iталіі супраць Эфіопіі, Японіі супраць Кітая, далучэнне да Германіі Аўстрыі, затым Мюнхенская змова, у выніку якой Чэхаславакія знікла з карты Еўропы, - такія трагічныя вехі развязвання другой сусветнай вайны. Калі ў канцы 1938 г. фашысцкая Германія пачала дыпламатычны наступ на Польшчу, стварыўшы данцыгскі крызіс i рыхтуючыся да вайны, урад СССР у сакавіку 1939 г. пачаў у Маскве перагаворы з прадстаўнікамі ўрадаў Англіі i Францыі аб заключэнні дагавора аб узаемнай дапамозе. Дэлегацыя СССР прапанавала акрамя заключэння пакта аб узаемнай дапамозе аказаць падтрымку ўсім усходнееўрапейскім краінам, якія мяжуюць з СССР. Такі крок стаў бы эфектыўным пачаткам працэсу стварэння сістэмы міжнароднай бяспекі ў Еўропе i свеце. Польшча адмовілася ад такой прапановы. Падчас перагавораў ваенных місій СССР, Англіі i Францыі аб арганізацыі сумеснай абароны супраць агрэсіі ў Еўропе кіраўнік савецкай дэлегацыі К. Варашылаў 14 жніўня 1939 г. пры заключэнні дагавора аб узаемнай дапамозе i ваеннай канвенцыі паставіў умову: прапусціць савецкія войскі праз польскую тэрыторыю, каб яны маглі непасрэдна сутыкнуцца з ворагам, калі ён нападзе на Польшчу, або праз румынскую, калі агрэсар нападзе на Румынію. Гэта прапанова не была прынята. Міністр замежных спраў Польшчы заявіў, што яго ўрад такі дагавор заключаць не збіраецца. Тым часам становішча паблізу мяжы СССР абвастрылася. 22 сакавіка 1939 г. гітлераўцы занялі Клайпедскую вобласць. Літва заключыла дагавор з Германіяй. Былі заключаны дагаворы аб ненападзе Германіі з Літвой i Эстоніяй. У летнія месяцы 1938 i 1939 гг. Чырвонай Арміі давялося адбіваць японскую агрэсію ля возера Хасан, ракі Халхін-Гол. У такіх абставінах I. Сталін i В. Молатаў самастойна прынялі рашэнне аб заключэнні з Германіяй дагавору аб ненападзе i спынілі перагаворы з Англіяй i Францыяй. 23 жніўня 1939 г. ў Маскве В. Молатаў i I. Рыбентроп у прысутнасці I. Сталіна падпісалі акт аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якім размяжоўваліся сферы ўплыву Германіі i СССР. Паводле тэксту пратакола Літва пачаткова была ўключана ў сферу ўплыву Германіі, а Вільня аднесена да Літвы. Заходняя Беларусь i частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вісла, Сан, а таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія i Бесарабія ўвайшлі ў сферу ўплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовіліся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды. Ад дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР гэты сакрэтны пратакол быў скрыты.
На другі дзень пасля ратыфікацыі дагавору Вярхоўным Саветам СССР, 1 верасня 1939 г., германскія войскі без абвяшчэння вайны напалі на Польшчу. 3 верасня Францыя i Англія аб'явілі вайну Германіі. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супраціўленне польскай арміі ля Вестэрплятэ, Гдыні, Модліна, Варшавы не змагло процістаяць арміі гітлераўскага рэйха. Польскі ўрад i камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону i на трэці тыдзень пасля пачатку вайны пакінулі краіну. Праз два тыдні нямецкія войскі акупіравалі ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст.
 
=== Дамова аб сяброўстве i граніцах ===
Дагавор аб сяброўстве i граніцах паміж Германіяй i СССР быў падпісаны 28 верасня 1939 г. Пакт аб ненападзе i дагавор аб сяброўстве i граніцах паміж Германіяй i СССР, сакрэтныя пратаколы да іх падлягалі хуткай ратыфікацыі; абвяшчалі неабмежаваны нейтралітэт у выпадку вайны з трэцяй дзяржавай; негатыўна паўплывалі на міжнародны рабочы рух; падзялілі Еўропу на сферы ўплыву паміж Германіяй i СССР; "развязалі рукі" Германіі для пачатку адкрытых ваенных дзеянняў у Еўропе. 28 верасня 1939 г. у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР i Германіяй аб сяброўстве i граніцах, па якім устанаўлівалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай "лініі Керзана". У сакрэтным дадатковым пратаколе была запісана дамоўленасць аб уваходзе тэрыторыі Літвы ў сферу ўплыву СССР у абмен на Люблінскае i частку Варшаўскага ваяводстваў, якія ўвайшлі ў сферу ўплыву Германіі. 7 кастрычніка 1939 г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня i Віленскае ваяводства,.а летам 1940 г. - Свянцянскі i Гадуцішкаўскі раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага i Свірскага раёнаў.
 
Радок 135 ⟶ 136:
== Акупацыйны рэжым ==
{{main|Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944}}
 
=== Адміністрацыйны падзел ===
Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці i Беластоцкую вобласць з гарадамі Гродна i Ваўкавыскам акупанты далучылі да Усходняй Прусіі: паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай i Гомельскай абласцей па лініі 20 км на поўнач ад чыгуначнай лініі Брэст-Гомель адышлі да рэйхскамісарыята "Украіна": паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў генеральную акругу Літвы, Віцебскую, Магілёўскую, большую частку Гомельскай i ўсходнія раёны Мінскай абласцей перадалі ў зону аператыўнага тылу групы армій "Цэнтр". У склад [[Генеральная акруга Беларусь|генеральнай акругі Беларусі]] ўвайшлі [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкая]], частка Вілейскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай i Палескай абласцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыі БССР, Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамісарыята "Остланд" i падзелена на 10 акруг: Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую. Да верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусі была падпарадкавана ваеннай адміністрацыі, яе кіраванне захавалася пазней на значнай частцы Усходняй i Цэнтральнай Беларусі.
 
=== Акупацыйныя органы ўлады i самакіравання ===
Акупацыйныя органы ўлады i самакіравання на тэрыторыі Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны:
* Генеральны камісарыят Беларусі;
* акругі (гебіты; на чале - гебіткамісар);
* управы (гарадскія, раённыя, павятовыя - бургамістр);
* валасныя ўправы (валасны старшыня);
* вёскі(стараста, солтыс, войт).
 
Генеральны камісар Беларусі да верасня 1943 г. - [[Вільгельм Кубэ]]. Забіты падчас аперацыі рэалізаванай беларускімі партызанамі i падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. Забойства Генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ 22 верасня 1943 г. ажыццявілі па заданні камандавання партызанскага атрада "Дзімы": Алена Мазанік, Ніна Траян i Марыя Осіпава. Генеральны камісар Беларусі пасля верасня 1943 г. - А. Готберг.
Радок 178 ⟶ 180:
{{Беларусь у Другой сусветнай вайне}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=4076906-9
|WP=
}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]