Любны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Вёска Любны''' – гістарычны раён горада Гомеля. Былая вёска размешчанная на беразе аднай...'
 
HK-47 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Вёска Любны''' – гістарычны раён горада Гомеля. Былая вёска размешчанная на беразе аднайменнага возера {{крыніца?}} (былога русла ракі [[Сож]]).
Умоўнымі межамі вёскі з'яўляюцца вуліцы [[Вуліца Быхаўская, Гомель|Быхаўская]], Далёкая, Сляпнёва, Леванеўскага, а таксама бераг Любенскага возера.
 
== Гісторыя ==
 
На плане 1864 года – вёска ў некалькіх кіламетрах на паўднёвы-захад ад гарадской мяжы. Да вёскі вяла вуліца якую так і называлі «Любенская», якая на мапе 1910 года пазначана як вуліца ў вёску Лубны (у арыгінале: "улица въ дер. Лубны").<ref>Гомель. План горада на 1910 год</ref>
 
У 1926-1931 гадах - вёска ў складзе Давыдаўскага сельсавета Гомельскага раёна.
У 1931 годзе, вёска Любны увайшла ў гарадскую мяжу [[Гомель|г.Гомеля]].
 
У наш час назву «Любенскі» носіць мікрараён Савецкага раёна Гомеля, які размешчан ля межаў (па іншых звестках - на месцы)былой вёскі Любны. Акрамя Любенскага мікрараёна, сучасная тэрыторыя былой вёскі Любны забудавана 1-2-х павярховымі дамамі.
 
== Археалогія ==
 
З некаторых крыніц можна даведацца пра курганныя могільнікі якія размешчаны недзе па-за вёскай (хутчэй за ўсё незахаваліся){{крыніца?}}.
 
=== Шведская горка ===
У наш час назву «Любенскі» носіць мікрараён які размешчан ля межаў (па іншых звестках - на месцы)былой вёскі Любны.
Непадалёк ад былоё вёскі, ва ў урочышчы "'''Шведская гара'''" размешчана гарадзішча мілаградскай культуры (6-3 ст.ст. да н.э.). Першапачаткова мысавае гарадзішча (памеры прыкладна 102 на 108 м) было ўмацавана 3 валамі (захаваўся толькі 1).
 
Гарадзішча вядома з канца 19 ст. Даследвалася ў 1928 (К.М. Полікарпавіч) і ў 1936 гадах (А.Н. Ляўданскі і А.Д. Каваленя). Раскопкі праводзілі: у 1926 годзе І.Х.Юшчанка і ў 1977-1978 годзе В.І.Сычоў. Пад час раскопак знойдзена лепная кераміка, у т.л. гліняная прасліца і грузікі, жалезныя прылады працы, зброя і прадметы быта, бронзавыя ўпрыгожваньні. Знаходкі (на 1990 год) захоўваліся часткова ў інстытуце гісторыі АН Беларусі і Гомельскім краязнаўчым музеі.<ref>Гомель. Энцыклапедычны даведнік. 1991 год. ст 289</ref>
 
== Пазоджанне назвы ==
 
Частка "Луб", "Люб" звычайна сустракаецца ў прывязі да якога-небудзь воднага аб'екта. Сэнсавая значэнне гэтых назваў - нізіна, нізінны луг, невялікае балота, русла ракі.<ref>Гомель. Энцыклапедычны даведнік. 1991 год. ст 290</ref>
 
== Крыніцы ==
 
* А.Ф.Рогалеў - От Гомиюка до Гомеля (выданне 2)— Гомель: Одобарк, 2006. — 220 с.
* Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
 
{{зноскі}}