Вегетарыянства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
 
Як вучэнне ўзнікла ў першай палове [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]] ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]]. У 19 стагоддзі [[Вялікабрытанія]] стала асноўным цэнтрам вегетарыянства, а неўзабаве вегетарыянскі рух ўзнік у [[Германія|Германіі]], [[ЗША]] і іншых краінах.<ref name="br"/>
 
== Уплыў на здароўе ==
Найбуйнейшая амерыканская арганізацыя, якая аб'ядноўвае прафесійных дыетолагаў Academy of Nutrition and Dietetics (даўней American Dietetic Association) выдала ў 1994 (пасля актуалізавала што колькі год, апошні раз у 2009) ''Пазіцыю на тэму вегетарыянскіх дыетаў'', якая грунтуецца на праглядзе вынікаў даследванняў апублікаваных у некалькіх сотнях навуковых артыкулаў, дзе можна прачытаць, што:
<blockquote>Адпаведна запланаваныя '''вегетарыянскія дыеты''', у тым ліку строга вегетарыянскія, то бок веганскія, '''з'яўляюцца здаровымі''', задавальняюць харчовыя запатрабаванні '''і могуць забяспечваць карысці пры прадухіленні і лячэнні некаторых хваробаў'''. Добра запланаваныя вегетарыянскія дыеты з'яўляюцца адпаведнымі для асобаў на ўсіх этапах жыцця, уключна з перыядам цяжарнасці і лактацыі, немаўляцтва, дзяцінства, падрастання і для спартоўцаў.</blockquote><ref>http://www.vrg.org/nutrition/2009_ADA_position_paper.pdf Поўны тэкст публікацыі па ангельску</ref><ref>http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363357632_ulotka-zosta-wege-2.jpg</ref>
"Пераход на вегетарыянскую дыету ў 90-97% выпадках прадухіляе развіццё сардэчна-сасудзістых захворванняў".<ref>http://www.dxarma.ru/2010/05/05/jeticheskoe-i-dukhovnoe-vegetarianstvo.html</ref><ref>http://www.fairberaten.net/vegetarismus/gesund-leben-ohne-fleisch-vegetarismus-gruende-vorteile/</ref>
 
Доктар Яўген Збігнеў Сівік, гінеколаг і акушэр, стваральнік першай у Польшчы Клінікі і Школы Натуральных Родаў: "Медыцына сёння бярэ ўдзел у адным з найбольшых ашуканстваў апошняга стагоддзя. Абслугоўвае канцэрны, якія не клапоцяцца аб здароўі дзяцей, але дбаюць аб грошах. Лекары набралі вады да вуснаў, бо так бяспечней. Малако, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не ўзмацняе косці, але іх паслабляе. Малочны бялок вымывае кальцый з арганізму. Кароўе малако — гэта найлепшы рэцэпт на інвалідскі возак."<ref>http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363356631_ulotka-krowie-mleko-strona-4-i-1.jpg</ref>
 
Доктар біялагічных навук, кандыдат геаграфічных навук, прафесар МДУ вегетарыянец Мікалай Драздоў:
<blockquote>"Я зразумеў, што ўжываць мяса не належыць з трох прычынаў: таму што яно кепска страўліваецца; маральнай – жывёлаў не трэба крыўдзіць; духоўнай – раслінная дыета робіць чалавека болей спакойным, добразычлівым, мірным".</blockquote><ref>http://elena-kuzmina.blogspot.com/2012/08/nikolay-drozdov-vegetarian.html</ref><ref>http://prosto-life.ru/prosto-lyudi/drozdov-n-n</ref> На яго думку, многія алімпійскія спартоўцы дасягнулі сваіх рэкордаў дзякуючы пераходу на вегетарыянства.<ref>http://www.megasiroed.ru/news/2013/03/06/nikolaj-drozdov-o-sporte-i-vegetarianstve/</ref>
 
== У [[будызм|будызме]] ==
Паводле [[Дхамапада|Дхамапады]] [[Гаўтама Буда]] сцвердзіў:
* Тыя з вучняў [[Буда Гаўтама|Гатамы]], якія ўдзень і ўначы бесперастанку раскашоўваюцца невыкліканнем крыўды ніводнай істоце, заўсёды будзяцца шчасліва. (300)
* Хто вызваліўся ад гвалту ў стасунку да любой жывой істоты, і слабой, і моцнай, хто ані не забівае, ані не выклікае забіцця іншымі - таго заву святым чалавекам. (405)
* У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданне, голад і сапсаванне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (Словы [[Гаўтама Буда|Буды]] з Сута Ніпата)
 
{{зноскі}}