Чамора: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 12 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1060991 (translate me)
Радок 19:
Старажытныя чамора мелі высокі рост, што падцвярджаецца як [[археалогія|археалагічнымі]] раскопкамі, так і запісамі [[Іспанія|іспанцаў]]. Займаліся [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], ведалі [[кераміка|кераміку]], былі выдатнымі мараплаўцамі, стала падтрымлівалі гандлёвыя зносіны з жыхарамі [[Каралінскія астравы|Каралінскіх астравоў]]. Аналіз шкілетаў у старажытных пахаваннях сведчыць, што значную частку ежы складала тое, што здабывалі ў [[мора|моры]].
 
Прыкладна ў [[VIII стагоддзе|VIII]] ст. н. э. на Марыянскіх астравах узнікла [[мегаліты|мегалітычная]] [[археалагічная культура|культура]] ''латэ'' - каменных слупоў з сферычнымі навершамі. Іх прызначэнне да сёй пары не вядома, але ''латэ'' сустракаюцца на ўсіх астравах, калісьці населеных чамора. Культура ''латэ'' працягвалася да [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст.
 
У [[1521]] г. Марыянскія астравы былі адкрытыя [[Фернан Магелан|Фернанам Магеланам]]. У той час колькасць тубыльцаў складала ад 30 да 100 тысяч чалавек. Менавіта іспанцы надалі ім найменне ''Chamorro''. Відавочна запазычанае з мясцовай мовы, яно значыла "высакародны". [[Гуам]] і суседнія астравы былі ўключаны ў склад Іспаніі. Але першая іспанская місія манахаў-езуітаў была пасланая на Гуам толькі ў 1668 г. Езуіты ахрысцілі значную частку астравіцян, пабудавалі першы хрысціянскі сабор, садзейнічалі распаўсюджванню новых сельскагаспадарчых раслін, у тым ліку кукурузы. У [[1672]] г. глава місіі Дыега дэ Сан-Луіс Віторэс быў забіты, што прывяло да знішчальнай вайны іспанцаў супраць чамора. Многія астравіцяне загінулі ў баях, але большасць памерла ад завезеных еўрапейцамі [[Эпідэмія|хваробаў]].