Бабелдааб: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Бабелдааб — [[востраў]] на захадзе [[Каралінскія астравы|Каралінскага архіпелага]]. Знаходзіцца ў 2211 км на поўнач ад [[Мацярык Аўстралія|Аўстраліі]] і ў 2805 км на ўсход ад [[Азія|Азіі]]. Даўжыня - 46,2 км. Найбольшая шырыня - 16,6 км.
 
Бабелдааб уяўляе сабою паверхню падводнага хрыбта, мае старажытнае [[вулкан]]ічнае або нават [[мацярык|мацерыковае]] паходжанне. Пакрыты невысокімі пагоркамі. Найвышэйшы з іх, [[гара]] Нгерчэлчуус, дасягае ўсяго 242 м над узроўнем мора. Паўднёвая нізінная частка сфарміравана [[карал]]амі. [[Бераг|Узбярэжжа]] адрозніваецца разнастайнасцю рэльефа, прарэзана невялікімі [[гавань|гаванямі]] На востраве шмат кароткіх [[рака|рэк]],. ёсцьРачная сетка складае прыкладна 555,1 км. Адзінае [[возера]] Нгардок займае 4,85 га. Знойдзены невялікія радовішчы [[золата]].
 
[[Клімат]] трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература складае прыкладна +28° C. Сярэднемесячная колькасць ападкаў — ад 272 мм да 531 мм. Сухі сезон прыпадае на [[зіма|зімовыя]] месяцы. Найбольш [[дождж|дажджлівыя]] месяцы — [[красавік]] і [[май]].
 
==Прырода==
На Бабелдаабе вылучаюць некалькі [[Экасістэма|экасістэм]] — нізінныя, прыбярэжныя, [[мангры|мангравыя]], рачныя [[лес|лясы]], [[куст|хмызнякі]], [[саванна]], [[луг]]і, каля [[бераг]]а — [[каралавыя рыфы]], зараснікі [[Водарасці|водарасцяў]] і [[лагуна|лагуны]]. Лясы займаюць каля 170 км², у тым ліку мангры — 25,7 км². Налічваецца 820 відаў [[флора|раслін]], 25% з якіх — эндэмікі. 29% раслін былі завезены ў розныя [[гісторыя|гістарычныя]] перыяды чалавекам.
 
[[Фаўна]] адрозніваецца некаторай разнастайнасцю ў параўнанні з іншымі астравамі [[Мікранезія|Мікранезіі]]. Бабелдааб насяляюць 50 відаў [[птушкі|птушак]], 40 відаў прэснаводных [[рыбы|рыб]], 20 відаў [[яшчаркі|яшчарак]], 5 відаў [[змеі|змей]], 1 від [[Звычайныя жабы|жаб]]. Бабелдааб — адзінае месца ў Мікранезіі, дзе сустракаюцца марскія [[кракадзілы]].
 
==Спасылкі==