Розніца паміж версіямі "Дыялекты беларускай мовы"

др
афармленне
др (афармленне)
Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцяў гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік Расійскай Імператарскай Акадэміі навук [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхім Карскі]]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]] сумесна з [[БДУ|Беларускім Дзяржаўным універсітэтам]] і педагагічнымі інстытутамі савецкай рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак беларускай мовы ў дзяржаўных межах БССР. На аснове сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны «дыялектычны атлас беларускай мовы», не ўсе мовы свету і нават не ўсе мовы Еўропы маюць такія падрабязныя і добра зафіксаваныя навуковыя працы ў галіне дыялекталогіі.
 
У Беларусі таксама існуе такая з'ява, як ''[[трасянка]]''. Гэта — [[размоўная мова]] з пераважна рускай лексікай-слоўнікам, але беларускай [[Граматычны лад|граматыкай]] і [[фанетыкайфанетыка]]й. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што з вуснай прамовы трасянка пранікае і ў публіцыстыку. Літаратурная беларуская мова выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай.
 
== Класіфікацыя беларускіх дыялектаў ==