Янка Брыль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінк
др →‎Творчасць: вікіфікацыя
Радок 71:
Звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці» (зборнік «Надпіс на зрубе», 1958) — гераіня не пабаялася даць прытулак знясіленым чырвонаармейцам. Тэма вайны знайшла адлюстраванне і ў апавяданнях Я. Брыля са зборніка «Працяг размовы», які ў 1963 г. атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа. У пачатку 1960-х з'явіўся ў друку вядомы раман Я. Брыля «Птушкі і гнёзды». Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў «кнігай адной маладосці». Стылёвыя пошукі Я. Брыля нарадзілі арыгінальнае спалучэнне эпічных і лірыка-псіхалагічных элементаў, тую напружана-эмацыянальную плынь, якая была незвычайнай для традыцыйнай рэалістычнай прозы тых часоў.
 
Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з [[Алесь Адамовіч|А. Адамовічам]] і {{нп3|[[Уладзімір Андрэевіч Калеснік|У. Калеснікам|ru|Колесник, Владимир Андреевич}}]] дакументальная аповесць «[[Я з вогненай вёскі…]]» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці Я. Брыля, як «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982) — творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Аповесць «Ніжнія Байдуны» ад першай да апошняй старонкі ўспрымаецца як своеасаблівая паэтычная песня пра блізкіх аўтару людзей, яго землякоў. Уласцівы творчасці Я. Брыля аўтабіяграфізм асабліва адчуваецца ў гэтым творы. Аповесць «Золак, убачаны здалёк» — пра дзяцінства ў заходнебеларускай вёсцы. Крытыка адзначае, што ў беларускай літаратуры гэты твор практычна не мае роўных.
 
Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 1960-х і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сцежкі, дарогі, прастор» (2001), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006). Мініяцюры Я. Брыля грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах, якія пісьменнік не проста ўзнаўляе, а перадае свае ўражанні ад іх, сваё глыбокае, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае іх разуменне. Менавіта ў жанры лірычнай мініяцюры адчуваў сябе пісьменнік найбольш раскаваным. Мініяцюры былі своеасаблівай кнігай яго жыцця, лірычнай споведдзю прызнанага майстра пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светлыя і сумна трагічныя праявы быцця.
Радок 80:
 
=== Пераклады ===
Я. Брыль вядомы таксама як перакладчык з [[руская мова|рускай]], [[украінская мова|украінскай]] і [[польская мова|польскай]] моў. У яго перакладзе на [[беларуская мова|беларускую мову]] выйшлі паасобныя творы [[Леў Мікалаевіч Талстой|Л. М. Талстога]], [[Антон Паўлавіч Чэхаў|А. П. Чэхава]], [[Максім Горкі|М. Горкага]], {{нп3|Павел Пятровіч Бажоў|П. П. Бажова|ru|Бажов, Павел Петрович}}, [[Аляксандр Пятровіч Даўжэнка|А.  П.  Даўжэнкі]], [[Баляслаў Прус|Б. Пруса]], {{нп3|Астап Вішня|А. Вішні|uk|Остап Вишня}}, {{нп3|Пётр Сцяпанавіч Казланюк|Козланюк Петро Степанович|uk|Козланюк Петро Степанович}}, {{нп3|Тадэвуш Ружэвіч|Т. Ружэвіча|ru|Ружевич, Тадеуш}}, [[Марыя Канапніцкая|М. Канапніцкай]], [[Эліза Ажэшка|Э. Ажэшкі]], [[Эрнест Брыль|Э. Брыля]], {{нп3|Яраслаў Івашкевіч|Я. Івашкевіча|ru|Ивашкевич, Ярослав}}, {{нп3|Аліна Цанткевіч|А. Цанткевіч|pl|Alina Centkiewicz}}, {{нп3|Часлаў Цанткевіч|Ч. Цанткевіча|pl|Czesław Centkiewicz}}, {{нп3|Юліян Кавалец|Ю. Кавальца|pl|Julian Kawalec}}, {{нп3|Уладзіслаў Мачэжак|У. Мачэжака|pl|Władysław Machejek}}, {{нп3|Войцех Жукроўскі|В. Жукроўскага|pl|Wojciech Żukrowski}}, {{нп3|Лявон Кручкоўскі|Л. Кручкоўскага|ru|Кручковский, Леон}} і многія іншыя<ref name="БС"/>.
 
Творы Я. Брыля перакладаліся на многія мовы народаў СССР і за мяжой<ref name="БС"/>.