Розніца паміж версіямі "Палау"

20 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
 
==Прырода==
Нягледзячы на малую плошчу, Палау адрозніваецца пэўнай разнастайнасцю [[прырода|прыродных]] [[экасістэма|экасістэм]]. Найбольш гэта тычыцца самага вялікага [[Востраў Бабелдааб|вострава Бабелдааб]], 170 км² на якім занята [[лес|лясамі]] — [[нізіна|нізіннымі]], [[бераг|прыбярэжнымі]], [[рака|рачнымі]], [[мангры|мангравымі]]. Частка вострава пакрыта [[куст|хмызнякамі]], [[луг]]амі і [[саванна]]й. [[Флора]] прадстаўлена 820 відаў [[расліны|раслін]], 25% з якіх — эндэмікі. На Бабелдаабе шырока распаўсюджаны [[Папарацепадобныя|папараці]], [[Архідныя|архідэі]], [[ліяны]], [[пізоніі]], сустракаюцца прэснаводныя [[рыбы]], [[змеі]], [[яшчаркі]], [[кракадзілы]], каля 50 відаў [[птушкі|птушак]]. На [[карал]]авых астравах таксама можна знайсці багаты раслінны свет, аднак колькасць відаў сухапутных жывёлін значна абмежавана. У асноўным, на іх жывуць птушкі, яшчаркі, на [[пляж]]ах размножваюцца [[марскія чарапахі]].
 
Навакольныя воды славяцца прыродным багаццем [[лагуна|лагун]], [[каралавыя рыфы|каралавых рыфаў]], зараснікаў [[водарасці|водарасцяў]]. Іх насяляюць 1400 відаў марскіх рыб, 500 відаў [[каралавыя паліпы|каралаў]], 300 відаў [[Губкі|губак]]. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць [[Скаты-матылькі|манты]], якія часцяком заплываюць на неглыбокія месцы, і леапардавыя [[акулы]].
autoeditor
29 074

праўкі