Чартарыйскія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14:
'''Чартарыйскія''' ('''Čartaryjskija'''), ''Чартарыскія'' — княжацкі род гербу «[[Пагоня]]». Асаблівае значэнне ў палітычным жыцці [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] мелі ў [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]], калі ўзначальвалі моцную групоўку магнатаў — «фамілію», якая ў 2-й чвэрці — 2-й пал. [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] спрабавала правесці рэформы дзяржаўнага і эканамічнага ладу Рэчы Паспалітай, арыентавалася на [[Расійская імперыя|Расію]], а пасля [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] узначаліла магнацкую апазіцыю.
 
== Паходжанне ==
Прозвішча атрымалі ў [[XV стагоддзе|XV ст.]] ад свайго маёнтку [[Чартарыйск]] на рацэ [[Стыр]] на [[Палессе|Палессі]] ([[Луцкі павет]] [[Валынскае ваяводства|Валынскага ваяводства]]). спярша вызнавалі праваслаўе, у канцы [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] перайшлі ў каталіцтва<ref name="evkl">[[Анатоль Грыцкевіч]]. Чартарыйскія // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 739.</ref>. Галоўная рэзідэнцыя — у [[горад]]зе [[Пулавы]] ([[Люблінскае ваяводства]]).
 
== Паходжанне ==
Паводле генеалагічнай традыцыі выводзілі свае карані ад князя [[Канстанцін Альгердавіч|Канстанціна Альгердавіча]] (?—[[1390]]), пры гэтым спасылаліся на пацверджанне каралём польскім [[Уладзіслаў III|Уладзіславам III]] іх сваяцтва з вялікім князем літоўскім [[Альгерд]]ам граматай ад [[14 чэрвеня]] [[1442]]. Аднак гісторыкі [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] выказвалі сумненні ў імавернасці гэтай граматы і схіляліся да версіі аб паходжанні Чартарыйскіх з зямель сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="evkl"/>.