Палау: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 112:
== Гісторыя ==
Група астравоў, на якіх размешчана Палау, у [[1534]] г. адкрыта іспанцамі, пасля чаго яна больш за 350 гадоў афіцыйна заставалася пад уладай [[Іспанія|Іспаніі]]. З [[1899]] г. калонія [[Германія|Германіі]]. У [[1914]] г. акупіравана японскімі войскамі, пасля [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] з [[1919]]—[[1920]] гг. падмандатная тэрыторыя [[Японія|Японіі]]. Летам [[1944]] г. у [[Другая сусветная вайна|2-ю сусветную вайну]] занята амерыканскімі войскамі, з [[1947]] г. частка «падапечнай тэрыторыі Ціхаакіянскіх астравоў» пад кіраваннем [[ЗША]]. У [[1981]] г. у рамках амерыканскага апякунскага кіравання атрымала ўнутраную аўтаномію як «Рэспубліка Палау». З [[9 верасня]] [[1993]] г. «свабодна асацыіраваная» з [[ЗША]] дзяржава тэрмінам на 50 гадоў. [[1 кастрычніка]] [[1994]] г. абвешчана незалежнасць (спынена апека [[ЗША]]); у распараджэнні [[ЗША]] засталіся абарона Палау (Палау не мае ўласныз ўзброенных сіл), фінансы, замежныя справы.
==Эканоміка==
З часоў, калі тэрыторыя Палау знаходзілася пад апекай [[ЗША]] ([[1947]] г.), яе [[эканоміка]] развівалася ў шчыльнай залежнасці ад [[фінансы|фінансавай]] дапамогі з боку гэтай дзяржавы. У [[1994]] г., калі была абвешчана незалежнасць Палау, дапамога з боку ЗША склала 35 мільёнаў [[долар ЗША|долараў ЗША]], яшчэ каля 10 мільёнаў долараў ЗША краіна атрымала ад [[Японія|Японіі]]. У [[1994]] - [[2010]] гг. урад ЗША пералічыў Палау згодна дагавору аб асацыяцыі суму прыкладна роўную 500 мільёнам долараў ЗША<ref>[http://deminksclass.weebly.com/uploads/2/5/3/9/2539861/palau_profile.pdf Palau, Republic of]. P. 2</ref>.
Асноўнымі галінамі эканомікі Палау з'яўляюцца [[сельская гаспадарка]], [[рыбалоўства]] і перапрацоўка [[рыбы]], [[транспарт]]нае абслугоўванне, [[турызм]].
Сельская гаспадарка мае комплексны характар, уключае [[земляробства]], лоў рыбы, [[лес|лясную]] гаспадарку, [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлю]], [[паляванне]] і г. д. У [[2007]] г. яе агульны прыбытак склаў 5597 тысяч долараў ЗША<ref>[http://www.indexmundi.com/facts/palau/agriculture Palau - Agriculture: Agriculture, value added]</ref>. Земляробчая і жывёлагадоўчая прадукцыя вырабляецца пераважна на невялікіх фермах, якія носяць традыцыйны характар<ref>[http://janesoceania.com/micronesia_palau/index.htm MICRONESIA PALAU]</ref>. Нягледзячы на наяўнасць прыватнай маёмасці на зямлю, большая частка сельскагаспадарчых земляў кантралюецца абшчынамі. Праца на іх лічыцца жаночай справай. Вырошчваюць [[Colocasia esculenta|тара]], [[маніёк]], [[хлебнае дрэва]], [[бананы]], [[какосавая пальма|какосы]], [[садавіна|садавіну]] і [[гародніна|гародніну]]. Жывёлагадоўля мае выключна дапаможнае значэнне. Большасць апрацаваных зямель знаходзіцца на [[Востраў Бабелдааб|востраве Бабелдааб]], дзе многія агароды з-за адсутнасці эканамічнай матывацыі наогул не апрацоўваюцца. Палау не забяспечвае сябе большасцю харчовых прадуктаў<ref>[http://www.nationsencyclopedia.com/economies/Asia-and-the-Pacific/Palau-AGRICULTURE.html Palau - Agriculture]</ref>, таму яны ўвозяцца звонку. Стратнасць земляробчай галіны кампенсуецца фінансавай падтрымкай фермераў з боку ўрада, які інвестуе стварэнне [[экалогія|экалагічна]] чыстай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, [[Тэхніка|тэхнічнае]] пераабсталяванне ферм, стварэнне [[аграсядзіба]]ў і інш.
==Зноскі==
|