Палау: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 118:
Асноўнымі галінамі эканомікі Палау з'яўляюцца [[сельская гаспадарка]], [[рыбалоўства]] і перапрацоўка [[рыбы]], [[транспарт]]нае абслугоўванне, [[турызм]].
 
Сельская гаспадарка мае комплексны характар, уключае [[земляробства]], лоў рыбы, [[лес|лясную]] гаспадарку, [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлю]], [[паляванне]] і г. д. У [[2007]] г. яе агульны прыбытак склаў 5597 тысяч долараў ЗША<ref>[http://www.indexmundi.com/facts/palau/agriculture Palau - Agriculture: Agriculture, value added]</ref>. Згодна данным [[Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН|Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН]]<ref>[http://www.fao.org/fi/oldsite/FCP/en/PLW/body.htm INFORMATION ON FISHERIES MANAGEMENT IN THE REPUBLIC OF PALAU April 2002]</ref>, у канцы [[20 стагоддзе|XX]] ст. рыбалоўства забяспечвала каля 3% ВУП краіны. У [[1999]] г. было вылаўлена 4615 тон рыбы, з іх 2500 тон — традыцыйнымі прыбярэжнымі метадамі, 865 тон — прамысловым камерцыйным спосабам, 1250 тон — для харчовага самазабеспячэння. Каля 2500 тон былі экспартаваны ў Японію і іншыя краіны. Земляробчая і жывёлагадоўчая прадукцыя вырабляецца пераважна на невялікіх фермах, якія носяць традыцыйны характар<ref>[http://janesoceania.com/micronesia_palau/index.htm MICRONESIA PALAU]</ref>. Нягледзячы на наяўнасць прыватнай маёмасці на зямлю, большая частка сельскагаспадарчых земляў кантралюецца абшчынамі. Праца на іх лічыцца жаночай справай. Вырошчваюць [[Colocasia esculenta|тара]], [[маніёк]], [[хлебнае дрэва]], [[бананы]], [[какосавая пальма|какосы]], [[садавіна|садавіну]] і [[гародніна|гародніну]]. Жывёлагадоўля мае выключна дапаможнае значэнне. Большасць апрацаваных зямель знаходзіцца на [[Востраў Бабелдааб|востраве Бабелдааб]], дзе многія агароды з-за адсутнасці эканамічнай матывацыі наогул не апрацоўваюцца. Палау не забяспечвае сябе большасцю харчовых прадуктаў<ref>[http://www.nationsencyclopedia.com/economies/Asia-and-the-Pacific/Palau-AGRICULTURE.html Palau - Agriculture]</ref>, таму яны ўвозяцца звонку. Стратнасць земляробчай галіны кампенсуецца фінансавай падтрымкай фермераў з боку ўрада, які інвестуе стварэнне [[экалогія|экалагічна]] чыстай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, [[Тэхніка|тэхнічнае]] пераабсталяванне ферм, стварэнне [[аграсядзіба]]ў і інш.
 
==Зноскі==