Святаслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
Паводле слушнага меркавання А. Прэснякова і Т. Васілеўскага, па бацьку Святаслаў атрымаў [[Віцебскае княства|Віцебскі ўдзел]], даследчыкі зыходзяць з таго, што нашчадкі Святаслава трымалі гэтае княства пазней<ref>Пресняков A. E. Княжое право в Древней Руси. — Петроград, 1909. − 326 с. С. 118</ref><ref>Wasilewski T. L. Alekseev. Polockaja Ziemlja // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. — R. 16. — № 2. — Warszawa. — 1968. S. 337</ref>. Гэтаму пярэчаць Л. Аляксееў, лічачы быццам ў 1-й палове 12 ст. Віцебскае княства ўваходзіла ў склад Смаленскай зямлі<ref>Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., −1975. С. 230—232.</ref>, але ў крыніцах пацверджання гэтае думкі няма. Наадварот, пазней (2-ая пал. 12 ст.) нашчадкі Святаслава аддавалі Віцебск смаленскім князям наўзамен падтрымкі сваіх прэтэнзій на полацкі сталец. [[А. Рапаў]] падтрымлівае Аляксеева ў тым, што Святаслаў не трымаў Віцебска, і пытаецца ці не трымаў Святаслаў [[Ізяслаўльскі ўдзел]], бо яго сын Васілька быццам быў там князем да 1132 года<ref>Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 56, 59.</ref>. У сваім меркаванні А. Рапаў спасылаецца на Іпацьеўскі летапіс (ПСРЛ, т. II, стб. 496), але ўказанае месца летапісу датычыць 1159 года (!) — вайне Рагвалода-Васіля за Ізяслаўль з менскімі Глебавічамі, калі ізяслаўскім кн. быў Усевалад Глебавіч, а ніякі Васілька сярод дзеючых асоб наогул не згадваецца.
 
Сведчанняў пра дзейнасць Святаслава амаль не захавалася, верагодна ён падтрымліваў антыкіеўскую палітыку астатніх [[Ізяславічы Полацкія|Ізяславічаў]], таму разам з іншымі полацкімі князямі ў 1130 годзе быў высланы ў Візантыю, дзе верагодна і памёр. Гледзячы на пераклік высланых князёў, Святаслаў быў малодшым сынам [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава Полацкага]]. У [[Кукенойс]]е знойдзена пячатка Святаслава.
 
== Візантыйскае сваяцтва ==