Розніца паміж версіямі "Палау"

3 250 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
== Гісторыя ==
Група астравоў, на якіх размешчана Палау, у [[1534]] г. адкрыта іспанцамі, пасля чаго яна больш за 350 гадоў афіцыйна заставалася пад уладай [[Іспанія|Іспаніі]]. З [[1899]] г. калонія [[Германія|Германіі]]. У [[1914]] г. акупіравана японскімі войскамі, пасля [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] з [[1919]]—[[1920]] гг. падмандатная тэрыторыя [[Японія|Японіі]]. Летам [[1944]] г. у [[Другая сусветная вайна|2-ю сусветную вайну]] занята амерыканскімі войскамі, з [[1947]] г. частка «падапечнай тэрыторыі Ціхаакіянскіх астравоў» пад кіраваннем [[ЗША]]. У [[1981]] г. у рамках амерыканскага апякунскага кіравання атрымала ўнутраную аўтаномію як «Рэспубліка Палау». З [[9 верасня]] [[1993]] г. «свабодна асацыіраваная» з [[ЗША]] дзяржава тэрмінам на 50 гадоў. [[1 кастрычніка]] [[1994]] г. абвешчана незалежнасць (спынена апека [[ЗША]]); у распараджэнні [[ЗША]] засталіся абарона Палау (Палау не мае ўласныз ўзброенных сіл), фінансы, замежныя справы.
 
== Дзяржаўны лад ==
У Палау дзейнічае [[Канстытуцыя]], прынятая ў [[1981]] г. Згодна ёй, Палау з'яўляецца [[дэмакратыя|дэмакратычнай]] [[рэспубліка]]й з выразным падзелам розных галін улады, глава [[дзяржава|дзяржавы]] і кіраўнік урада — [[прэзідэнт]].
 
[[Заканадаўчая ўлада]] належыць Нацыянальнаму Кангрэсу ([[палаўанская мова|палаўан.]]: ''Olbiil era Kelulau''), які складаецца з дзвюх палат — сената і палаты дэлегатаў. Сенат прадстаўляюць 8 сенатараў, выбраных на чатырохгадовы тэрмін прамым патаемным галасаваннем грамадзянамі краіны на агульнадзяржаўных выбарах. У палату дэлегатаў уваходзяць 16 прадстаўнікоў ад кожнага штата, выбраных на чатырохгадовы тэрмін прамым патаемным галасаваннем на мясцовых выбарах. У кожным штаце таксама маецца асабісты заканадаўчы сход.
 
Главой [[выканаўчая ўлада|выканаўчай улады]] з'яўляецца прэзідэнт, які разам з віцэ-прэзідэнтам выбіраецца грамадзянамі краіны на чатырохгадовы тэрмін прамым патаемным галасаваннем на агульнадзяржаўных выбарах. Прэзідэнт узначальвае ўрад з 8 міністэрстваў. Акрамя таго, маецца агульнанацыянальны дарадчы орган — рада правадыроў, у якую ўваходзяць спадчынныя правадыры ад кожнага штата. Рада кансультуе прэзідэнта па пытаннях традыцыйных законаў і звычаяў і іх адносін да Канстытуцыі. У кожным штаце таксама маецца пасада губернатара, які выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін на мясцовых выбарах.
 
[[Судовая ўлада|Судовую ўладу]] ўзначальвае Вярхоўны Суд на чале галоўнага суддзі.
 
Сталых [[Палітычная партыя|палітычных партый]] у Палау няма.
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Краіна падзелена на 16 [[штат]]аў. Самы вялікі па плошчы займае ўсяго 65 км². Найбольш населены штат [[Карор]] займае плошчу 18 км². Кожны штат мае асабістага губернатара і заканадаўчы сход, якія выбіраюцца жыхарамі дадзенага штата на чатырохгадовы тэрмін.
 
==Эканоміка==
autoeditor
29 530

правак